Logo Polskiego Radia
Print

Як паліцыя Коста-Рыкі змагаецца зь нелегальнымі гандлярамі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 07.04.2012 10:53
  • Як кастарыканская паліцыя змагаецца зь нелегальнымі гандлярамі.mp3
Лацінаамэрыканскія паліцэйскія спрабуюць рабіць тое ж, што беларускія, толькі бяз штрафаў і затрыманьняў.

Афіцыйна яшчэ месяц таму паліцэйскія Коста-Рыкі забаранілі стыхійным вулічным гандлярам прадаваць цацкі й іншыя тавары ў турыстычным цэнтры Сан-Хасэ, на галоўнай пешаходнай вуліцы. Іх паліцэйскія паспрабавалі зрабіць тое ж самае, што пасьпяхова практыкуе беларуская міліцыя.

Рэч у тым, што гандлявалі часта скрадзенымі рэчамі, а турыстаў часам угаворвалі купіць нешта надзвычай навязьліва.

У адказ на рашэньне паліцыі сотні гандляроў, якія жывуць выключна з такой нелегальнай працы, правялі дэманстрацыю пратэсту, падчас якой ніхто ня быў затрыманы ці аштрафаваны.

Мінуў месяц, а гандляры дагэтуль выходзяць на галоўную пешаходную вуліцу Сан-Хасэ й працягваюць працаваць.

Што ж робяць нарады паліцыі, якія патрулююць вуліцы? Карэспандэнт Беларускай службы Польскага радыё назіраў за мерамі людзей у форме сваімі вачыма. Заўважыўшы гандляроў, нехта з паліцэйскіх крычыць “Пэрдон” і адварочваецца сэкундаў на 30. За гэты час гандляры хутка зьбіраюць тавар і ўцякаюць. А калі нарад паліцыі сыходзіць, гандляры, як тыя мурашы, зноўку вяртаюцца працаваць.

Такое вось тэатралізаванае шоў. Ні штрафаў, ні затрыманьняў.

Аляксандар Парошын,

Спэцыяльна для Беларускай службы Польскага радыё,

Сан-Хасэ, Коста-Рыка

Фота аўтара

Фота 1: Гандляр на пешаходнай вуліцы ў Сан-Хасэ

Фота 2: Вулічная гандлярка гутарыць з паліцыяй

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт