Logo Polskiego Radia
Print

Бактэрыі зьнішчаюць ISS

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2012 08:00
Навукоўцы пакуль ня высьветлілі адкуль узяліся „няпрошаныя госьці”: з космасу ці зь Зямлі.

Міжнароднай касьмічнай станцыі (ISS) пагражаюць мікраарганізмы невядомага паходжаньня.

Паводле агенцтва Інтэрфакс, бактэрыі могуць пашкодзіць вонкавыя сьценкі станцыі й яе абсталяваньне.

Выкрыцьцё бактэрый, якія спрычыняюцца да зьнішчэньня станцыі, пацьвердзіў віцэ-прэзыдэнт Расейскай акадэміі навук Анатолій Грыгор’еў.

Паводле яго, згаданыя мікраарганізмы могуць спрычыніцца да зьнішчэньняў, якія зробяць немагчымым далейшую працу касьмічнай дасьледчыцкай станцыі.

Расейскія экспэрты ўжо маюць досьвед барацьбы з бактэрыямі, якія атакавалі станцыю „Мір”. Яны пераконваюць, што мікраарганізмы нішчаць ня толькі элемэнты Міжнароднай касьмічнай станцыі збудаваныя з мэталаў і палімэраў.

Пакуль навукоўцы не адказалі на пытаньне, адкуль узяліся „няпрошаныя госьці”: з космасу ці зь Зямлі.

Анатолій Грыгор'еў нагадаў, што на Міжнароднай касьмічнай станцыі вяліся экспэрымэнты, якія ставілі за мэту праверыць паводзіны зямных мікраарганізмаў на вокнавай сьценцы станцыі. Гэтым бактэрыям удалося выжыць ва ўмовах касьмічнага вакууму 32 месяцы. Магчыма, што цяпер адзiн ca штaмaў згаданых бактэрый зьнішчае дасьледчыцкую станцыю ў космасе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт