Logo Polskiego Radia
Print

Улады Ўругвая пераймаюць кантроль над наркотыкамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.08.2013 17:28
Паводле закона, толькі дзяржава зможа прадаваць марыхуану.
wikipedia.plwikipedia.pl

wikipedia.pl
wikipedia.pl

Урад Уругвая хоча пазбавіць наркадылераў даходаў і сам заняцца продажам марыхуаны. Краіна легалізуе гэты наркотык і спадзяецца на дадатковыя паступленьні ў бюджэт.

Закон аб вытворчасьці, разьмеркаваньні й продажы марыхуаны прыняла мясцовая Палата прадстаўнікоў. Цяпер дакумэнт мусіць яшчэ зацьвердзіць Сэнат.

Прыхільнікам новага закона быў прэзыдэнт і ўрад. Улады спадзяюцца, што зьмены прывядуць да зьніжэньня даходаў дылераў ды скарачэньня спакусаў грамадзянаў сягаць па небясьпечныя прэпараты.

У адпаведнасьці з законам, толькі дзяржава будзе мець права прадаваць марыхуану ды загарантуе сабе права на кантроль за імпартам, экспартам, вырошчваньнем і зборам, а таксама захоўваньнем, пераапрацоўкай і распаўсюджваньнем наркотыка.

Купіць марыхуану змогуць усё паўналетнія грамадзяне, якія раней зарэгіструюцца ў адпаведнай базе дадзеных. Яны змогуць купіць максімум 40 грамаў наркотыкаў у месяц і змогуць вырошчваць дома да шасьці расьлінаў індыйскай канаплі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт