Эўрапарлямэнт ратыфікаваў пагадненьне аб асацыяцыі з Малдовай
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
13.11.2014 12:44
Гэта адбылася незадоўга да парлямэнцкіх выбараў у гэтай краіне.
www.europarl.europa.eu
Эўрапарлямэнт ратыфікаваў пагадненьне аб асацыяцыі з Рэспублікай Малдова. Гэта жэст прызнаньня рэформаў, якія Малдова ажыцьцяўляе на сваім шляху ў Эўразьвяз.
Летувіскі дэпутат Пятрас Аўштрэвічус - аўтар дакладу па Малдове - лічыць, што ратыфікацыя пагадненьня – гэта кульмінацыя дзеяньняў, якія Малдова прадпрымала цягам апошніх 10 гадоў.
„Сёньня пачынаецца новая эўрапейская будучыня Малдовы й ейных грамадзянаў. Будучыня, якая заўсёды была Малдове наканаваная. Няма ніякіх сумневаў, што гэта эўрапейская краіна й частка эўрапейскай культуры. Малдова заслугоўвае гэты гістарычны крок”, - сказаў летувіскі эўрадэпутат.
Ён дадаў, што набліжэньне Малдовы й Эўразьвязу не зьяўляецца ніякай пагрозай для эканамічных і палітычных інтарэсаў Расеі.
Ратыфікацыя пагадненьня ў Эўрапарлямэнце адбылася незадоўга да парлямэнцкіх выбараў, якія пройдуць у Малдове 30 лістапада.
„У будучыні ЭЗ гатовы працягваць супрацу з дэмакратычна абраным урадам”, - сказаў новы камісар ЭЗ па справах палітыкі добрасуседзтва Ёханэс Хан. Ён дадаў, што менавіта ў Кішынёў ён плянуе накіравацца са сваім першым афіцыйным візытам.
аз