Logo Polskiego Radia
Print

Славакі купяць амэрыканскія „Black Hawk”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.04.2015 15:30
Улады Славаччыны вырашылі купіць 9 амэрыканскіх шматмэтавых верталётаў.

/

Славаччына купіць 9 амэрыканскіх верталётаў „Black Hawk”. Пра гэта паведаміў міністр абароны Марцін Глвач

За 9 машынаў славакі заплацяць 261 мільён эўра. Гэтая сума будзе пералічана амэрыканцам у некалькіх траншах.

Кантракт ахоплівае ня толькі пастаўку верталётаў, але й падрыхтоўку экіпажаў і сэрвісную падтрымку з боку вытворцы, то бок авіябудаўнічай кампаніі „Sikorski Aircraft Corporation”.

Купля шматмэтавых верталётаў адбылася на амэрыканскіх умовах. Урад Славаччыны купіў іх ад урада ЗША па коштах, якія плаціць армія ЗША.

Міністр абароны Славаччыны таксама паведаміў, што яго краіна плянуе разам з амэрыканскім вытворцам верталётаў стварыць цэнтр падрыхтоўкі замежных пілётаў.

Дзякуючы гэтаму кантракту славакі паступова адмаўляюцца ад савецкіх машынаў Мі-17.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт