Палякі ня хочуць эўра
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
26.05.2015 10:59
Рашучая бальшына палякаў выступае супраць прыняцьця краінай эўра.
Bild: en.wikipedia.org
Рашучая бальшыня палякаў выступае супраць уваходу Польшчы ў эўразону, - гэтак вынікае з апытаньня CBOS. Супраціў выказвае 70% апытаных. За пераход краіны на эўрапейскую валюту выказалася 25% апытаных. Толькі 8% адказала „рашучае так” эўра.
Прыняцьцё Польшчай эўра падтрымліваюць часьцей людзі, якія схіляюцца да поглядага левага накірунку – 34%, аднак калі разглядаць па падтрымцы для партыяў, то эўра ў Польшчы найбольш чакаюць прыхільнікі Грамадзянскай плятформы (45%).
Тым ня менш, нягледзячы на нежаданьне прымаць эўра, 84% палякаў падрымлівае чальцоўства Польшчы ў Эўразьвязе. І толькі 10% выступае супраць сяброўства Польшчы ў ЭЗ.
яс