У Цюрыху стартуе 65-ы кангрэс ФІФА
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.05.2015 11:58
Сустрэча праходзіць на фоне сур’ёзнага карупцыйнага скандалу ў арганізацыі.
www.football.by
У атмасфэры карупцыйнага скандалу сёньня ў Цюрыху стартуе 65-ы кангрэс Міжнароднай фэдэрацыі футбольнай асацыяцыі (ФІФА).
Учора, амэрыканскія пракуроры высунулі абвінавачваньні супраць 14 дзеячаў арганізацыі. Сямёра зь іх былі арыштаваныя ў гатэлі ў Цюрыху. Абвінавачваньні датычаць хабарніцтва, махлярства й адмываньня грошай на агульную суму 150 млн даляраў.
Пасьля арыштаў у Швэйцарыі, Генэральны сакратар Саюза эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА), Джані Інфанціна заявіў у Варшаве, што ФІФА атрымлівае чырвоную картку ад эўрапейцаў. Паводле яго, гэтыя падзеі яшчэ раз паказваюць, што карупцыя глыбока ўкаранілася ў ФІФА.
УЭФА заклікаў адтэрмінаваць выбары прэзыдэнта ФІФА, якія павінны быць праведзены заўтра, менавіта падчас зьезда ў Цюрыху.
Нагадаем, фаварытам выбараў лічыцца цяперашні кіраўнік ФІФА Ёзэф „Зэп” Блатэр.
аз