Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя затрымала гераін на 40 млн эўра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.07.2015 18:50
320 кг наркотыкаў гандляры спрабавалі перакінуць у паліўных баках грузавікоў.
Zdjęcie ilustracyjne. Foto: myslo.ruZdjęcie ilustracyjne. Foto: myslo.ru

Румынскія праваахоўныя органы перахапілі буйную партыю кантрабанднага гераіна. Паліцыя затрымала 4 мужчынаў, якія спрабавалі перавезьці ў Галяндыю 320 кг наркатычнага сродку. Кошт згаданай партыі гераіна на чорным рынку складае больш за 40 млн эўра.
Затрыманыя мужчыны – гэта двое грамадзянаў Румыніі й двое Турцыі. Праваахоўныя органы сачылі за мужчынамі на працягу чатырох гадоў. Наркагандляры спрабавалі перакінуць наркотыкі ў паліўных баках двух грузавікоў. Адзін з аўтамабіляў быў затрыманы ў Вугоршчыне, іншы – на тэрыторыі Румыніі. Упраўленьне па барацьбе з наркагандлем і тэрарызмам паліцыі Румыніі заявіла, што затрыманьне падазроных і перахоп наркотыкаў было магчыма дзякуючы супрацы паліцый Румыніі, Турцыі ды Ўкраіны. На тэрыторыю Румыніі наркотыкі трапілі з Украіны. Праўдападобная краіна паходжаньня затрыманага гераіна – гэта Афганістан.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт