Logo Polskiego Radia
Print

Хто будзе абараняць Польшчу, а хто выступіць супраць?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.01.2016 09:07
Гэтае пытаньне аналізавала карэспандэнтка Польскaга радыё ў Брусэлі Бэата Пламэцка.
www.europarl.europa.eu

У абарону Польшчы выступяць кансэрватары, фракцыя, чальцом якой зьяўляецца "Права й справядлівасьць" у Эўрапарлямэнце. Цэлая групоўка на мінулым тыдні падтрымала ПіС.

Найбольшай крытыкі можна чакаць ад кіраўніка лібэральнай фракцыі. Яе кіраўнік Гі Вэрхофстат узяў на прыцэл польскі ўрад і за апошні час напісаў шмат крытычных камэнтароў у сацыяльных сетках.

Крытычных выступленьняў можна таксама чакаць ад сацыялістаў і «зялёных». Група хадэкаў, найбуйнейшая фракцыя ў Эўрапарлямэнце, напэўна будзе паводзіць сябе стрымана. Хадэкі, да якіх прыналежыць партыя прэм’ера Вугоршчыны, у мінулым заступіліся за ўрад Вугоршчыны. Праўда, гэта не была адчайная абарона, але ў выніку Орбан мог спадзявацца лагоднага трактаваньня. Шмат сьведчыць аб тым, што ад імя хадэкаў ня будзе выступаць кіраўнік групоўкі, нямецкі эўрапарлямэнтар, каб дадаткова не раздражняць палякаў. Выступіць яго намесьнік – палітык зь Гішпаніі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт