Logo Polskiego Radia
Print

“Апошні дзень свабоды ў інтэрнэце”

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.02.2016 17:00
У Познані прайшла акцыя супраць пашырэньня паўнамоцтваў сілавых структур.
PAP/Jakub Kaczmarczyk

У горадзе Познань (заходняя Польшча) прайшла маніфэстацыя пад назвай “Апошні дзень свабоды ў інтэрнэце”. Яе ўдзельнікі пратэставалі супраць нядаўна прынятага й падпісанага прэзыдэнтам закона, які пашырае паўнамоцтвы сілавых структур. Удзел у акцыі прыняло каля 1 тыс. чалавек.
Маніфэстанты падкрэсьлівалі, што новы закон дазваляе без дазволу суда й практычна без абмежаваньняў сачыць за грамадзянінам у інтэрнэце, у тым ліку ў сацыяльных сетках, чытаць СМС-паведамленьні й электронную пошту ды праслухоўваць тэлефонныя размовы. Закон набывае моц заўтра, у нядзелю, 7-га лютага.

Падобныя акцыі пратэсту прайшлі ў іншых гарадах Польшчы, у тым ліку ў Варшаве перад Прэзыдэнцкім палацам. Прадстаўнікоў маніфэстантаў запрасіў да сябе прэзыдэнт Анджэй Дуда, які ім стараўся давесьці сваё меркаваньне, што прыняцьцё згаданага закона зьяўляецца неабходнасьцю.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт