Польскія парлямэнтары прыехалі ў Беларусь (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.08.2016 17:38
Польскую дэлегацыю ўзначальвае віцэ-сьпікерам Сэйма Рышард Тарлецкі.
Парлямэнцкая дэлегацыя Польшчы на чале зь віцэ-сьпікерам Сэйма Рышардам Тарлецкім 2-4 жніўня наведвае Беларусь.
Як паведамілі БелаПАН у пасольстве Польшчы, сёньня дэлегацыя сустрэлася са старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам і старшынём Савета Рэспублікі Міхаілам Мясьніковічам.
На 3 жніўня заплянаваныя сустрэчы з намесьнікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной і мітрапалітам Менска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, а таксама наведваньне Курапатаў.
4 жніўня пройдуць сустрэчы зь мясцовымі ўладамі й польскай суполкай Баранавічаў, а ў Берасьці дэлегацыя сустрэнецца з польскімі бізнэсмэнамі, якія інвэстуюць у Беларусь.
вс
фота: пасольства Польшчы ў Беларусі