Кабякоў: Праблемы з Расеяй уплываюць на ўдзел Менска ў інтэграцыйных працэсах
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.03.2017 11:32
Прэм'ер-міністaр Беларусі казаў на сустрэчы кіраўнікоў урадаў постсавецкага Эўразійскага эканамічнага саюза у Бішкеку.
Wikipedia/Jürg Vollmer/CC BY-SA 3.0
Кабякоў: Праблемы з Расеяй ўплываюць на ўдзел Менска ў інтэграцыйных працэсах
Прэмʼер-міністaр Беларусі адзначыў, што праблемы ў стасунках з Расеяй уплываюць на ўдзел Менска ў інтэграцыйных працэсах. Андрэй Кабякоў казаў аб гэтым у Бішкеку, сталіцы Кыргызстана, на сустрэчы кіраўнікоў урадаў постсавецкага Эўразійскага эканамічнага саюза.
Прэмʼер Кабякоў падкрэсьліў, што Менск глыбока занепакоены неўрэгуляваным пытаньнем аб цэнах і пастаўках расейскіх энэргарэсурсаў у Беларусь. Ён дадаў, што ў рамках Эўразійскага эканамічнага саюза па ранейшаму ствараюцца новыя праблемы ў супрацоўніцтве. Кабякоў адзначыў, што раней было ўзгоднена ліквідаваць розьніцу ў коштах на газ да 2025 года. Аднак жа цана расейскага газу для Беларусі замест зьніжацца павялічваецца. На працягу апошніх двух гадоў, розьніца ў кошце на газ паміж Расеяй і Беларусьсю павялічылася з 38 да 110 працэнтаў.
«Як можа быць свабода перамяшчэньня тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы?» – запытаўся кіраўнік беларускага ўраду ва ўдзельнікаў сустрэчы.
Прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што словы прэмʼер-міністра Беларусі гучаць амаль як шантаж.
яс