Летува: Пагроза, якую прадстаўляе «Захад-2017» цяпер мінімальная
Летувіскае грамадзтва занадта запалоханае распачатымі сумеснымі ваеннымі вучэньнямі Расеі і Беларусі «Захад-2017», а пагроза, якую яны прадстаўляюць, у цяперашні час мінімальная, лічыць міністар абароны Летувы Раймундас Каробліс.
«Гэта выклікае ў мяне вялікі непакой. Падобна на тое, што мы напалоханы больш, чым патрабуе сытуацыя», – заявіў міністра у інтэрвію радыёстанцыі LRT.
Ён адзначыў, што паўгода таму сытуацыя была складаней чым цяпер, але Балтыйскім краінам, Польшчы ўдалося пераканаць NATO ў тым, што да гэтых вучэньняў трэба быць гатовым усім.
«Калі паўгода таму мы выказвалі сваю пазыцыю, здавалася, што побач з нашымі межамі сытуацыя сурʼёзьней, чым цяпер. І нашы дзеяньні, якія зьвярнулі ўвагу NATO на вучэньні »Захад« прывялі да таго, што манэўры сталі праблемай ня толькі Польшчы і балтыйскіх краін, але і ўсяго блока NATO. Гэта найбуйнейшы наш выйгрыш», – растлумачыў Каробліс.
Міністар падкрэсьліў, што пагроза, якую прадстаўляюць ваенныя вучэньні, цяпер мінімальная. Ён зьвярнуў увагу на тое, што адной з мэтаў суседзяў зьяўляецца запалохваньне Балтыйскіх дзяржаў, таму ня варта гэтаму паддавацца.
Расейска-беларускія стратэгічныя манэўры «Захад-2017» пачаліся 14 верасьня, а закончацца 20 верасьня. Яны носяць плянавы характар і праводзяцца раз у чатыры гады.
Афіцыйна паведамляецца, што агульная колькасьць асабовага складу, які ўдзельнічае ў вучэньнях, складае каля 12 700 вайскоўцаў. Пры гэтым на тэрыторыі Беларусі задзейнічаны каля 10,2 тыс. чалавек (ад Беларусі – крыху больш за 7 тыс., ад Расеі – каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку 140 танкаў, да 150 адзінак артылерыі і РСЗА, больш за 40 самалётаў і верталётаў. Вучэньні праходзяць на тэрыторыі Беларусі і Расеі.
Пры гэтым летувіскія службовыя асобы сьцьвярджаюць, што ў вучэньнях можа быць задзейнічана каля 100 тыс. вайскоўцаў.

Інтэрфакс/ав