Logo Polskiego Radia
Print

Замах на Сяргея Скрыпаля занепакоіў NATO

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.03.2018 09:13
Тэрэза Мэй дала Крамлю тэрмін да сёньняшняга вечара на тлумачэньні з нагоды інцыдэнту.
Брытанскія спэцслужбы працуюць на месцы, дзе знаходзіўся Сяргей Скрыпаль Брытанскія спэцслужбы працуюць на месцы, дзе знаходзіўся Сяргей Скрыпаль PAP/EPA/NEIL HALL

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што альянс утрымлівае сувязь зь Вялікабрытаніяй па справе расьсьледаваньня атручваньня ў Солсбэры былога двайнога агента Сяргея Скрыпаля й яго дачкі.
У заяве Сталтэнбэрга гаворыцца, што інцыдэнт з атручваньнем выклікаў сур'ёзную занепакоенасьць у краін альянсу, паколькі Вялікабрытанія зьяўляецца яго важным членам.
Паводле інфармацыі брытанскай газэты Daily Telegraph, Лёндан абмяркоўвае з NATO магчымасьць прымяненьня артыкула 5-га статута Паўночнаатлянтычнага пакту аб сумеснай абароне, у якім гаворыцца, што напад супраць адной з краін альянсу разглядаецца як напад на ўвесь альянс.
Нагадаем, 12 сакавіка прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што да атручваньня Скрыпаля, які працаваў на брытанскую разьведку, «з высокай ступеньню верагоднасьці» датычная Расея. Яна дала Крамлю тэрмін да вечара 13 сакавіка на прадастаўленьне падрабязных тлумачэньняў з нагоды інцыдэнту, інакш супраць Масквы плянуюць увесьці сурʼёзныя меры.
Як паведамлялася, 5 сакавіка ў Вялікабрытаніі з сурʼёзным атручэньнем шпіталізавалі былога шпіёна Сяргея Скрыпаля й яго дачку. Брытанскія экспэрты прыйшлі да высновы, што для атручваньня выкарыстоўваўся нэрвова-паралітычны газ.
інтэрфакс-украіна/вс

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што альянс утрымлівае сувязь зь Вялікабрытаніяй па справе расьсьледаваньня атручваньня ў Солсбэры былога двайнога агента Сяргея Скрыпаля й яго дачкі.

У заяве Столтэнбэрга гаворыцца, што інцыдэнт з атручваньнем выклікаў сур'ёзную занепакоенасьць у краін альянсу, паколькі Вялікабрытанія зьяўляецца яго важным членам.

Паводле інфармацыі брытанскай газэты Daily Telegraph, Лёндан абмяркоўвае з NATO магчымасьць прымяненьня артыкула 5-га статута Паўночнаатлянтычнага пакту аб сумеснай абароне, у якім гаворыцца, што напад супраць адной з краін альянсу разглядаецца як напад на ўвесь альянс.

Нагадаем, 12 сакавіка прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што да атручваньня Скрыпаля, які працаваў на брытанскую разьведку, «з высокай ступеньню верагоднасьці» датычная Расея. Яна дала Крамлю тэрмін да вечара 13 сакавіка на прадастаўленьне падрабязных тлумачэньняў з нагоды інцыдэнту, інакш супраць Масквы плянуюць увесьці сурʼёзныя меры.

Як паведамлялася, 5 сакавіка ў Вялікабрытаніі з сурʼёзным атручэньнем шпіталізавалі былога шпіёна Сяргея Скрыпаля й яго дачку. Брытанскія экспэрты прыйшлі да высновы, што для атручваньня выкарыстоўваўся нэрвова-паралітычны газ.
інтэрфакс-украіна/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт