Logo Polskiego Radia
Print

Чарговы штраф за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.03.2018 09:43
Да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнуты актывіст Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік.
pixabay.com/Public Domain CC0

Чарговы штраф за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы
Шосты актывіст атрымаў штраф за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы. 20 сакавіка судзьдзя Цэнтральнага суду Менска Ю.Густыр вынес пастанову аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне арт. 23.34 КаАП актывіста Моладзі БНФ Дзяніса Мандзіка.
«21 лютага з 13.00 да 20.40 на Кастрычніцкай плошчы зьбіраў подпісы на фоне агітацыйнага пляката «Любіце і шануйце як сьвятыню роднае слова, з якім вас літасьцівы Бог на сьвет пусьціў», пры гэтым ажыцьцяўляў збор подпісаў за стварэньне першага беларускамоўнага нацыянальнага ўнівэрсытэта», – пазначана ў пратаколе правапарушэньня.
Сьведкай па справе выступаў супрацоўнік міліцыі Дзьмітрый Прэсьняк. Дзяніс Мандзік прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакараны штрафам у памеры 25 базавых велічынь.
Нагадаем, што раней штрафы за збор подпісаў, які суды чамусьці трактуюць як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, атрымалі Павел Пракаповіч, Ягор Сяргіенка, Раман Ганчароў, Наста Гусева. Яшчэ некалькі чалавек атрымалі копіі пратаколаў правапарушэньня, аднак даты судовых паседжаньняў пакуль не прызначаныя.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт