Logo Polskiego Radia
Print

У Армэніі прызначаны новы прэм’ер-міністар

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.05.2018 15:46
Парлямэнт зацьвердзіў на гэтую пасаду апазыцыйнага палітыка Ніколу Пашыняна.
Нікола ПашынянНікола ПашынянEPA/HAYK BAGHDASARYAN

Такім чынам быў выкананы адзін з асноўных пастулятаў пратэстуючай ужо месяц армянскай апазыцыі.

Антыўрадавыя пратэсты ў Армэніі пачаліся ў сярэдзіне красавіка. Прыхільнікі апазыцыі патрабавалі адхіленьня ад улады былога прэзыдэнта, а потым і прэм'ер-міністра Сержа Саргсяна. Калі кіраўнік ураду саступіў, пратэстоўцы вылучылі на яго месца лідэра пратэстаў Ніколу Пашыняна. Кандыдатуру апазыцыйнага палітыка адхіліла кіроўная Рэспубліканская партыя. Гэта прывяло да паўторнага выхаду на вуліцы тысяч грамадзян Армэніі.

Для таго, каб прадухіліць канфлікт, рэспубліканцы абвясьцілі, што ў паўторным галасаваньні яны ня будуць высоўваць свайго кандыдата і прагаласуюць за кандыдата, якога падтрымае 1/3 парлямэнту. Нікола Пашынян зноў стаў кандыдатам і парлямэнт прагаласаваў за прызначэньне яго на пасаду кіраўніка ўраду.

Новы прэмʼер-міністар Армэніі быў журналістам апазыцыйных СМІ, а ў палітыцы ён прадстаўляе апазыцыйны альянс “Эльк”, які зьяўляецца трэцяй сілай у парлямэнце.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт