Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка папракае Расею ў нядобрасумленнай канкурэнцыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.08.2018 10:10
Беларускі кіраўнік абвінаваціў Маскву ў невыкананьні абавязацельстваў у рамках Эўразійскага эканамічнага саюза.
Foto: translacja na youtube.com

Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў падчас візыту на завод «Гомсельмаш». Беларускі кіраўнік зазначыў, што цяпер краіна перажывае цяжкі пэрыяд, а расейцы паводзяць сябе па-барварску ў адносінах да Беларусі, публічна сказаў Лукашэнка.

«Яны ад нас патрабуюць чагосьці, як быццам мы васалы ў іх, а ў рамках ЭАЭС, куды яны нас запрасілі, выконваць свае абавязацельствы не жадаюць. Вось яны і ствараюць неканкурэнтную сытуацыю», – заявіў беларускі лідэр. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Расеі папракаюць амэрыканцаў і Захад у стварэньні «неканкурэнтнай перавагі». «А самі яны для нас такія ж неканкурэнтных ствараюць умовы. Гэта яшчэ тэма нашай размовы з прэзыдэнтам Расеі», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Дадзеную тэму Аляксандр Лукашэнка закрануў і падчас размовы з работнікамі прадпрыемства. Маўляў, галоўнае вытрымаць два-тры гады. У гэты час на Беларусь будзе вельмі моцны ціск з боку канкурэнтаў. Краіна заціснутая, з аднаго боку, з Захаду, а, з другога боку, з Усходу нашым старэйшым братам, які паводзіць сябе нядобрасумленна. Напрыклад, расейскі бок усяляк падтрымлівае, субсыдзіруе свой «Ростсельмаш», парушаючы дамоўленасьці ў рамках Эўразійскага эканамічнага саюза.

«Гэта няправільна, несправядліва, і гэтую праблему мы не здымаем з парадку дня беларуска-расійскіх перамоў на ўзроўні ўрадаў і нават прэзыдэнтаў », – падкрэсьліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле Белта\юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт