З поўначы з пятніцы на суботу распачынаецца выбарчая цішыня
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        19.10.2018 13:01
                    
                    За яе парушэньне пагражае штраф памерам нават 1 мільён злотых (232,5 тысяч эўра).
                
                         Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
З поўначы з пятніцы на суботу распачынаецца выбарчая цішыня, якая будзе працягвацца да канца мясцовых выбараў у нядзелю. За яе парушэньне пагражае штраф памерам нават 1 мільён злотых (232,5 тысяч эўра). Забаронена публікацыя апытаньняў, агітацыя на карысьць канкрэтных кандыдатаў і партый. Забарона абавязвае таксама ў інтэрнэце.
Мясцовыя выбары пройдуць у нядзелю з 7 да 21 гадзіны. Галасаваньне можа быць прадоўжанае ў выніку надзвычайных здарэньняў, напрыклад, паводкі, будаўнічай, камунікацыйнай катастроф ці неабходнасьці надрукаваньня карт для галасаваньня. Гаворка ідзе пра перашкоды, якія ўскладняюць і паралізуюць працу выбарчай камісіі, а таксама абмяжоўваюць доступ да выбарчых участкаў.
Плякаты, разьвешаныя напярэдадні выбарчай цішыні, не павінны быць зьнятыя. Нельга езьдзіць транспартам, абклееным выбарчымі плякатамі, стаяць на месцы такі транспарт можа.

ав