Logo Polskiego Radia
Print

Палякі актыўна выбіралі мясцовыя ўлады

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.10.2018 15:57
  • выбары.mp3
У Польшчы органы мясцовага самакіраваньня маюць вельмі шырокія кампэтэнцыі й магчымасьці ды сур'ёзныя фінансавыя сродкі.
У нядзелю, 21 кастрычніка, палякі выбіралі муніцыпальныя ўладыУ нядзелю, 21 кастрычніка, палякі выбіралі муніцыпальныя ўладыPAP/Wojciech Pacewicz

У нядзелю, 21 кастрычніка, палякі выбіралі муніцыпальныя ўлады: войтаў, бургамістраў, мэраў гарадоў, дэпутатаў мясцовых радаў. У Польшчы органы мясцовага самакіраваньня маюць вельмі шырокія кампэтэнцыі й магчымасьці, таму палітычныя партыі й арганізацыі зьвяртаюць вялікую ўвагу на мясцовыя выбары.
У Польшчы муніцыпальныя ўлады адказваюць амаль за ўсё: за дарогі мясцовага значэньня, шпіталі, установы культуры, інфраструктуру. Для звычайнага грамадзяніна выбары могуць быць больш важнымі, чым прэзыдэнцкія альбо парлямэнцкія, таму што датычаць яго непасрэдна. Бо менавіта ад войта, бургамістра альбо мясцовай рады залежаць, ці тратуар альбо вуліца будзе адрамантаваная, ці не, у нейкай вёсцы альбо гарадку. Больш за тое, муніцыпальныя ўлады згаданыя ўстановы аховы здароўя, культуры, інфраструктуру й г.д. павінны ўтрымаць са свайго бюджэту. Зразумела, ёсьць, напрыклад, бальніцы, клінікі альбо ўстановы культуры, якія падпарадкоўваюцца цэнтральным уладам, але гэта вельмі мала ў маштабе краіны.
Дык вось, для ўтрыманьня згаданых устаноў існуе бюджэт, які фарміруецца з паступленьня некаторых падаткаў. У Польшчы ня так, як у некаторых краінах, дзе ўсе падаткі ідуць у цэнтар, а пазьней цэнтар дзеліць грошы. Тут мясцовыя падаткі й зборы (дарэчы, гэта вялікія сумы) паступаюць непасрэдна ў мясцовы бюджэт. Таму партыі й змагаюцца за ўладу на месцах, бо гэта дае непасрэдны ўплыў на грамадзян.
Найбольш жорсткая барацьба паміж кандыдатамі мела месца ў вялікіх гарадах. І гэтым выпадку насупраць сябе сталі дзьве плыні: Грамадзянская кааліцыя й Аб’яднаныя правыя сілы. Зразумела, у згаданай барацьбе вялікая ўвага адводзілася Варшаве як сталіцы Польшчы. Тут сапернікамі былі Рафал Тшаскоўскі ад цэнтра-правых і Патрык Які з правых сіл. З вынікам больш за 54% выйграў прадстаўнік Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі.
Старшыня Сэнату Станіслаў Карчэўскі, прадстаўнік кіруючай кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць», якая зьяўляецца стрыжнем Аб’яднаных правых сіл, сказаў, што зьдзіўлены паразай іх кандыдата, бо ў сваёй праграме ён прапанаваў добрыя ідэі для Варшавы. Пры гэтым старшыня верхняй палаты парлямэнту Польшчы павіншаваў палітычнага апанэнта зь перамогай.
С.Карчэўскі: Не скрываю, што я зьдзіўлены паразай нашага кандыдата Патрыка Які. Ён праводзіў добрую выбарчую кампанію, у яго былі добрыя ідэі для разьвіцьця сталіцы. Шкада, канешне, што іх не рэалізуе. Пры гэтым віншую спадара Рафала Тшаскоўскага зь перамогай і жадаю, каб некаторыя ідэі нашага кандыдата Патрыка Які захацеў рэалізаваць. Я думаю, што гэта будзе на карысьць Варшавы й варшавян.
Шмат дзе кіраўнікі гарадоў, вёсак ды рэгіёнаў балятаваліся на чарговы тэрмін. Для прыкладу, у горадзе Лодзь (3-і па колькасьці насельніцтва горад краіны) з вынікам больш за 70% перамагла актуальны мэр Ганна Зданоўска, якую падтрымлівалі цэнтра-правыя сілы. Пасьля галасаваньня яна падзякавала гараджанам за падтрымку.
Г.Зданоўска: Я не спадзявалася, што перамагу ў першым туры. Зразумела, я адчувала падтрымку гараджан, і гэта вельмі прыемна. Я заўсёды марыла атрымаць падтрымку на такім узроўні, і вось, удалося. Паводле мяне, жыхары Лодзі бачаць, як мяняецца горад, і хочуць працягу гэтых перамен. Ад усяго сэрца хачу падзякаваць усім, хто мяне падтрымаў.
Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы паведаміла, што на 22 кастрычніка ўжо вядома, хто перамог на выбарах на пасаду войтаў, бургамістраў і мэраў гарадоў. Надалей апрацоўваюцца дадзеныя па дэпутатах мясцовых радаў. Афіцыйныя вынікі будуць паведамленыя ў аўторак альбо сераду – гэта залежыць ад паступленьня дадзеных і іх апрацоўкі. Старшыня камісіі Войцех Хэрмэліньскі на прэс-канфэрэнцыі паведаміў некаторыя дадзеныя па выбарах.
В.Хэрмэліньскі: Права голасу мела 24 млн 793 тыс. 113 грамадзян, галасавала 13 млн 401 тыс. 932 чалавекі. Грамадзяне павінны былі выбраць 2470 войтаў, бургамістраў і мэраў гарадоў. У першым туры ўдалося выбраць 1765 чалавек.
Паводле дадзеных Дзяржаўнай выбарчай камісіі, яўка выбаршчыкаў склала больш за 51%, што дае адну з большых на выбарах у мясцовыя ўлады. Камісія таксама паведаміла, што выбары прайшлі спакойна й без сур’ёзных інцыдэнтаў.
Агулам выбары выйгралі Аб’яднаныя правыя сілы, на другім месцы – Грамадзянская кааліцыя. У выбарах таксама ўдзельнічалі меншыя агульнапольскія партыі й рухі ды мясцовыя выбарчыя камітэты. За правыя сілы перш за ўсё галасавалі жыхары вёсак і невялікіх гарадоў, усходняй і паўднёва-ўсходняй Польшчы, за цэнтра-правых – поўнач краіны ды захад. Больш-менш такім жа чынам разьмяркоўваюцца галасы выбаршчыкаў падчас парлямэнцкіх выбараў. Адметна тое, што ў вялікіх польскіх гарадах альбо выйгралі ў першым туры, альбо лідаруюць кандыдаты ад Грамадзянскай кааліцыі, у склад якой уваходзяць дзьве галоўныя апазыцыйныя партыі – цэнтра-правая «Грамадзянская плятформа» й лібэральная «Сучасная», – а таксама меншыя палітычныя арганізацыі й рухі.
Другі тур выбараў адбудзецца 4 лістапада.
Валеры Саўко

У нядзелю, 21 кастрычніка, палякі выбіралі муніцыпальныя ўлады: войтаў, бургамістраў, мэраў гарадоў, дэпутатаў мясцовых радаў. У Польшчы органы мясцовага самакіраваньня маюць вельмі шырокія кампэтэнцыі й магчымасьці, таму палітычныя партыі й арганізацыі зьвяртаюць вялікую ўвагу на мясцовыя выбары.

У Польшчы муніцыпальныя ўлады адказваюць амаль за ўсё: за дарогі мясцовага значэньня, шпіталі, установы культуры, інфраструктуру. Для звычайнага грамадзяніна выбары могуць быць больш важнымі, чым прэзыдэнцкія альбо парлямэнцкія, таму што датычаць яго непасрэдна. Бо менавіта ад войта, бургамістра альбо мясцовай рады залежаць, ці тратуар альбо вуліца будзе адрамантаваная, ці не, у нейкай вёсцы альбо гарадку. Больш за тое, муніцыпальныя ўлады згаданыя ўстановы аховы здароўя, культуры, інфраструктуру й г.д. павінны ўтрымаць са свайго бюджэту. Зразумела, ёсьць, напрыклад, бальніцы, клінікі альбо ўстановы культуры, якія падпарадкоўваюцца цэнтральным уладам, але гэта вельмі мала ў маштабе краіны.

Дык вось, для ўтрыманьня згаданых устаноў існуе бюджэт, які фарміруецца з паступленьня некаторых падаткаў. У Польшчы ня так, як у некаторых краінах, дзе ўсе падаткі ідуць у цэнтар, а пазьней цэнтар дзеліць грошы. Тут мясцовыя падаткі й зборы (дарэчы, гэта вялікія сумы) паступаюць непасрэдна ў мясцовы бюджэт. Таму партыі й змагаюцца за ўладу на месцах, бо гэта дае непасрэдны ўплыў на грамадзян.

Найбольш жорсткая барацьба паміж кандыдатамі мела месца ў вялікіх гарадах. І гэтым выпадку насупраць сябе сталі дзьве плыні: Грамадзянская кааліцыя й Аб’яднаныя правыя сілы. Зразумела, у згаданай барацьбе вялікая ўвага адводзілася Варшаве як сталіцы Польшчы. Тут сапернікамі былі Рафал Тшаскоўскі ад цэнтра-правых і Патрык Які з правых сіл. З вынікам больш за 54% выйграў прадстаўнік Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі.

Старшыня Сэнату Станіслаў Карчэўскі, прадстаўнік кіруючай кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць», якая зьяўляецца стрыжнем Аб’яднаных правых сіл, сказаў, што зьдзіўлены паразай іх кандыдата, бо ў сваёй праграме ён прапанаваў добрыя ідэі для Варшавы. Пры гэтым старшыня верхняй палаты парлямэнту Польшчы павіншаваў палітычнага апанэнта зь перамогай.

С.Карчэўскі: Не скрываю, што я зьдзіўлены паразай нашага кандыдата Патрыка Які. Ён праводзіў добрую выбарчую кампанію, у яго былі добрыя ідэі для разьвіцьця сталіцы. Шкада, канешне, што іх не рэалізуе. Пры гэтым віншую спадара Рафала Тшаскоўскага зь перамогай і жадаю, каб некаторыя ідэі нашага кандыдата Патрыка Які захацеў рэалізаваць. Я думаю, што гэта будзе на карысьць Варшавы й варшавян.

Шмат дзе кіраўнікі гарадоў, вёсак ды рэгіёнаў балятаваліся на чарговы тэрмін. Для прыкладу, у горадзе Лодзь (3-і па колькасьці насельніцтва горад краіны) з вынікам больш за 70% перамагла актуальны мэр Ганна Зданоўска, якую падтрымлівалі цэнтра-правыя сілы. Пасьля галасаваньня яна падзякавала гараджанам за падтрымку.

Г.Зданоўска: Я не спадзявалася, што перамагу ў першым туры. Зразумела, я адчувала падтрымку гараджан, і гэта вельмі прыемна. Я заўсёды марыла атрымаць падтрымку на такім узроўні, і вось, удалося. Паводле мяне, жыхары Лодзі бачаць, як мяняецца горад, і хочуць працягу гэтых перамен. Ад усяго сэрца хачу падзякаваць усім, хто мяне падтрымаў.

Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы паведаміла, што на 22 кастрычніка ўжо вядома, хто перамог на выбарах на пасаду войтаў, бургамістраў і мэраў гарадоў. Надалей апрацоўваюцца дадзеныя па дэпутатах мясцовых радаў. Афіцыйныя вынікі будуць паведамленыя ў аўторак альбо сераду – гэта залежыць ад паступленьня дадзеных і іх апрацоўкі. Старшыня камісіі Войцех Хэрмэліньскі на прэс-канфэрэнцыі паведаміў некаторыя дадзеныя па выбарах.

В.Хэрмэліньскі: Права голасу мела 24 млн 793 тыс. 113 грамадзян, галасавала 13 млн 401 тыс. 932 чалавекі. Грамадзяне павінны былі выбраць 2470 войтаў, бургамістраў і мэраў гарадоў. У першым туры ўдалося выбраць 1765 чалавек.

Паводле дадзеных Дзяржаўнай выбарчай камісіі, яўка выбаршчыкаў склала больш за 51%, што дае адну з большых на выбарах у мясцовыя ўлады. Камісія таксама паведаміла, што выбары прайшлі спакойна й без сур’ёзных інцыдэнтаў.

Агулам выбары выйгралі Аб’яднаныя правыя сілы, на другім месцы – Грамадзянская кааліцыя. У выбарах таксама ўдзельнічалі меншыя агульнапольскія партыі й рухі ды мясцовыя выбарчыя камітэты. За правыя сілы перш за ўсё галасавалі жыхары вёсак і невялікіх гарадоў, усходняй і паўднёва-ўсходняй Польшчы, за цэнтра-правых – поўнач краіны ды захад. Больш-менш такім жа чынам разьмяркоўваюцца галасы выбаршчыкаў падчас парлямэнцкіх выбараў.

Адметна тое, што ў вялікіх польскіх гарадах альбо выйгралі ў першым туры, альбо лідаруюць кандыдаты ад Грамадзянскай кааліцыі, у склад якой уваходзяць дзьве галоўныя апазыцыйныя партыі – цэнтра-правая «Грамадзянская плятформа» й лібэральная «Сучасная», – а таксама меншыя палітычныя арганізацыі й рухі.

Другі тур выбараў адбудзецца 4 лістапада.

Валеры Саўко

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт