Logo Polskiego Radia
Print

Трамп: Нелегальная міграцыя пагражае бясьпецы амэрыканцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.01.2019 12:03
Прэзыдэнт ЗША: Дэмакраты па палітычных прычынах не пагаджаюцца на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.PAP/EPA/CARLOS BARRIA / POOL

Трамп: Нелегальна міграцыя пагражае бясьпецы амэрыканцаў
Прэзыдэнт ЗША: Дэмакраты па палітычных прычынах не пагаджаюцца на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай.
У сваім тэлевізійным звароце да народу Дональд Трамп пераконваў, што прыток нелегальных мігрантаў пагражае бясьпецы амэрыканцаў і выклікае гуманітарны крызыс.
Прэзыдэнт ЗША абвінаваціў дэмакратаў, што па палітычных прычынах яны не пагаджаюцца на фінансаваньне будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай.
Нагадаем, дэмакраты, якія маюць большасьць у Палаце прадстаўнікоў адхіліў прапанову Дональда Трампа, прызначыць амаль 6 мільярдаў даляраў ЗША на будаўніцтва плота на мяжы з Мэксыкай. У адказ прэзыдэнт ня даў згоды на папярэдні бюджэтны закон, што прывяло да частковага паралічу ў працы фэдэральнай адміністрацыі.
У сваім звароце з Авальнага кабінэту Дональд Трамп зьвяртаў увагу на высокія эканамічныя й сацыяльныя кошты нелегальнай міграцыі.
„Колькі яшчэ амэрыканскай крыві будзе праліта, пакуль Кангрэс пачне выконваць сваю працу”, - пытаў прэзыдэнт, пералічваючы шматлікія злачынствы, учыненыя нелегальнымі мігрантамі.
У адказ дэмакраты выступілі са сваім зваротам, у якім пераконвалі, што палітычны крызыс у ЗША, зьвязаны з будаўніцтвам сьцяны на мяжы з Мэксыкай, быў штучна выкліканы прэзыдэнтам. Яны таксама заклікалі Дональда Трампа, каб ён дазволіў працаваць дзяржаўнай адміністрацыі.
аз

У сваім тэлевізійным звароце да народу Дональд Трамп пераконваў, што прыток нелегальных мігрантаў пагражае бясьпецы амэрыканцаў і выклікае гуманітарны крызыс.

Прэзыдэнт ЗША абвінаваціў дэмакратаў, што па палітычных прычынах яны не пагаджаюцца на фінансаваньне будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай.

Нагадаем, дэмакраты, якія маюць большасьць у Палаце прадстаўнікоў адхілілі прапанову Дональда Трампа, прызначыць амаль 6 мільярдаў даляраў ЗША на будаўніцтва плота на мяжы з Мэксыкай. У адказ прэзыдэнт ня даў згоды на папярэдні бюджэтны закон, што прывяло да частковага паралічу ў працы фэдэральнай адміністрацыі.

У сваім звароце з Авальнага кабінэту Дональд Трамп зьвяртаў увагу на высокія эканамічныя й сацыяльныя кошты нелегальнай міграцыі.

„Колькі яшчэ амэрыканскай крыві будзе праліта, пакуль Кангрэс пачне выконваць сваю працу”, - пытаў прэзыдэнт, пералічваючы шматлікія злачынствы, учыненыя нелегальнымі мігрантамі.

У адказ дэмакраты выступілі са сваім зваротам, у якім пераконвалі, што палітычны крызыс у ЗША, зьвязаны з будаўніцтвам сьцяны на мяжы з Мэксыкай, быў штучна выкліканы прэзыдэнтам. Яны таксама заклікалі Дональда Трампа, каб ён дазволіў працаваць дзяржаўнай адміністрацыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт