Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына выдзеліла 12 млн эўра ахвярам блякады Ленінграда

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.01.2019 10:48
Блякада Ленінграда, якая ажыцьцяўлялася нямецкім вэрмахтам, «увайшла ў гісторыю як жорсткае злачынства супраць цэлага горада й яго насельніцтва».
Гайка Маас і Сяргей ЛаўроўГайка Маас і Сяргей Лаўроўyoutube.com/watch?v=RIJWK4ZR52A

Нямеччына выдзеліла 12 млн эўра ахвярам блякады Ленінграда
На выдзеленыя сродкі ў Пецярбургу будзе мадэрнізаваная бальніца для вэтэранаў. Нямеччына й Расея ўпэўненыя, што дадзеная акцыя палепшыць якасьць жыцьця былых блякаднікаў, гаворыцца ў заяве кіраўнікоў МЗС дзьвюх краін.
З нагоды 75-годзьдзя з дня поўнага зьняцця блякады Ленінграда, кіраўніка МЗС Расеі й ФРГ Сяргей Лаўроў і Гайка Мас (Heiko Maas) віталі гуманітарны жэст Нямеччыны ў дачыненьні да ўсё яшчэ жывых блякаднікаў. МЗС ФРГ у нядзелю, 27 студзеня, паведаміла, што ўрад краіны вылучае 12 млн эўра на мадэрнізацыю бальніцы для вэтэранаў вайны, стварэньне германа-расейскага цэнтру сустрэч для расейскай і нямецкай грамадзкасьці, а таксама для людзей, якія перажылі блякаду Ленінграда.
«Мы ўпэўненыя, што гэтая добраахвотная акцыя палепшыць якасьць жыцьця апошніх ахвяр блякады й паслужыць гістарычнаму прымірэньню паміж народамі дзьвюх краін як асноўнае нашых двухбаковых адносін у будучым», – гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў МЗС ФРГ і Расеі.
У дакумэнце падкрэсьліваецца, што добраахвотнае рашэньне ўрада ФРГ аб выдзяленьні дапамогі блякаднікам заснаванае «на прызнаньні адказнасьці за ўчыненае ад нямецкага імя беззаконьня». У заяве канстатуецца, што блякада Ленінграда, якая ажыцьцяўлялася нямецкім вэрмахтам « увайшла ў гісторыю як жорсткае злачынства супраць цэлага горада й яго насельніцтва».
Блякада Ленінграда пачалася 8 верасьня 1941 гады й доўжылася амаль 900 дзён. Адзіны шлях, «Дарога жыцьця», па якім у горад дастаўлялася прадукты харчаваньня, быў пракладзены па лёдзе Ладаскага возера. Блякада была прарваная 18 студзеня 1943 года, і цалкам зьнятая 27 студзеня 1944 года. За гэты час загінулі, па розных зьвестках, ад 400 тысяч да 1,5 мільёна чалавек. На Нюрнбэрскім працэсе называлася колькасьць 632 тысяч чалавек сьмяротных ахвяр. Толькі 3% ахвяр загінулі ад бамбёжак і артабстрэлаў, астатнія памерлі з голаду.

На выдзеленыя сродкі ў Пецярбургу будзе мадэрнізаваная бальніца для вэтэранаў. Нямеччына й Расея ўпэўненыя, што дадзеная акцыя палепшыць якасьць жыцьця блякаднікаў, гаворыцца ў заяве кіраўнікоў МЗС дзьвюх краін.

З нагоды 75-годзьдзя з дня поўнага зьняцця блякады Ленінграда, кіраўнікі МЗС Расеі й ФРГ Сяргей Лаўроў і Гайка Маас (Heiko Maas) віталі гуманітарны жэст Нямеччыны ў дачыненьні да ўсё яшчэ жывых блякаднікаў. МЗС ФРГ у нядзелю, 27 студзеня, паведаміла, што ўрад краіны вылучае 12 млн эўра на мадэрнізацыю бальніцы для вэтэранаў вайны, стварэньне германа-расейскага цэнтру сустрэч для расейскай і нямецкай грамадзкасьці, а таксама для людзей, якія перажылі блякаду Ленінграда.

«Мы ўпэўненыя, што гэтая добраахвотная акцыя палепшыць якасьць жыцьця апошніх ахвяр блякады й паслужыць гістарычнаму прымірэньню паміж народамі дзьвюх краін, як асноўнае нашых двухбаковых адносін у будучым», – гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў МЗС ФРГ і Расеі.

У дакумэнце падкрэсьліваецца, што добраахвотнае рашэньне ўрада ФРГ аб выдзяленьні дапамогі блякаднікам заснаванае «на прызнаньні адказнасьці за ўчыненае ад нямецкага імя беззаконьня». У заяве канстатуецца, што блякада Ленінграда, якая ажыцьцяўлялася нямецкім вэрмахтам, «увайшла ў гісторыю як жорсткае злачынства супраць цэлага горада й яго насельніцтва».

Блякада Ленінграда пачалася 8 верасьня 1941 гады й доўжылася амаль 900 дзён. Адзіны шлях, «Дарога жыцьця», па якім у горад дастаўляліся прадукты харчаваньня, быў пракладзены па лёдзе Ладаскага возера.

Блякада была прарваная 18 студзеня 1943 года, і цалкам зьнятая 27 студзеня 1944 года. За гэты час загінулі, па розных зьвестках, ад 400 тысяч да 1,5 мільёна чалавек. На Нюрнбэрскім працэсе называлася колькасьць 632 тысячы сьмяротных ахвяр. Толькі 3% зь іх загінулі ад бамбёжак і артабстрэлаў, астатнія памерлі з голаду.

dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт