Logo Polskiego Radia
Print

У Ватыкане закончыўся саміт па пэдафіліі ў Касьцёле

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.02.2019 11:24
Арцыбіскуп Марк Колрыдж: Перад духавенствам стаіць задача пакараць вінаватых і дапамагчы ахвярам.
У Ватыкане закончыўся саміт па пэдафіліі ў Касьцёле.У Ватыкане закончыўся саміт па пэдафіліі ў Касьцёле.PAP/EPA/VINCENZO PINTO / POOL

У Ватыкане закончыўся саміт па пэдафіліі ў Касьцёле
Арцыбіскуп Марк Колрыдж: Перад духавенствам стаіць задача пакараць вінаватых і дапамагчы ахвярам.
Эўхарыстычнай літургіяй пад кіраўніцтвам Папы рымскага Францішка закончыўся ў Ватыкане саміт па барацьбе з пэдафіліяй у Касьцёле. У сваёй пропаведзі арцыбіскуп Брысбэна Марк Колрыдж сказаў, што цяпер перад духавенствам стаіць задача пакараць вінаватых і дапамагчы ахвярам.
Старшыня аўстралійскага эпіскапату адзначыў, што як сьвятары, якія зьдзейсьнілі сэксуальны гвалт, так і тыя, хто дапамагаў ім заціраць ці хаваць згаданыя злачынствы здрадзілі Богу й вернікам.
Ён дадаў, што людзі Касьцёла патрабуюць сапраўднага пераварочваньня ў веру.
„Толькі гэта дазволіць нам зразумець, што раны ахвяр – гэта нашыя раны, а іх лёс - зьяўляецца нашым лёсам”, - дадаў герарх.
Арцыбіскуп Колрыдж сказаў, што ўдзельнікі ватыканскага саміту, слухаючы сьведчаньняў ахвяр, адначасова слухалі плач Хрыста.
„Перад людзьмі Касьцёла цяпер стаіць місія прадухіліць гэты жах у будучыні”, - сказаў сьвятар.
аз

Эўхарыстычнай літургіяй пад кіраўніцтвам Папы рымскага Францішка закончыўся ў Ватыкане саміт па барацьбе з пэдафіліяй у Касьцёле. У сваёй пропаведзі арцыбіскуп Брысбэна Марк Колрыдж сказаў, што цяпер перад духавенствам стаіць задача пакараць вінаватых і дапамагчы ахвярам.

Старшыня аўстралійскага эпіскапату адзначыў, што як сьвятары, якія зьдзейсьнілі сэксуальны гвалт, так і тыя, хто дапамагаў ім заціраць ці хаваць згаданыя злачынствы здрадзілі Богу й вернікам.

Ён дадаў, што людзі Касьцёла патрабуюць сапраўднага пераварочваньня.
„Толькі гэта дазволіць нам зразумець, што раны ахвяр – гэта нашыя раны, а іх лёс - зьяўляецца нашым лёсам”, - дадаў герарх.

Арцыбіскуп Колрыдж сказаў, што ўдзельнікі ватыканскага саміту, слухаючы сьведчаньняў ахвяр, адначасова слухалі плач Хрыста.

„Перад людзьмі Касьцёла цяпер стаіць місія прадухіліць гэткі жах у будучыні”, - сказаў сьвятар.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт