Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве нанава пачаліся перамовы паміж урадам і настаўнікамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2019 11:41
Саюзу польскіх настаўнікаў пераконвае, што не адмаўляецца ад сваіх патрабаваньняў.
Старшыня Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж.Старшыня Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж. PAP/Marcin Obara

У Варшаве нанава пачаліся перамовы паміж урадам і настаўнікамі
Саюзу польскіх настаўнікаў пераконвае, што не адмаўляецца ад сваіх патрабаваньняў.
Перамовы паміж прадстаўнікамі польскага ўраду і прафсаюзамі настаўнікаў былі адноўленыя. А 10.00 у Цэнтры сацыяльнага партнэрства „Дыялёг” у Варшаве пасьля некалькіх дзён перапынку бакі вярнуліся да размоваў аб павелічэньні зарплатаў працаўнікоў адукацыі ў Польшчы.
Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) падкрэсьліў, што ўрад будзе пераконваць Саюз польскіх настаўнікаў і Форум прафсаюзаў да пагадненьня, якое 7 красавіка падпісала адукацыйная „Салідарнасьць”.
„У нас ёсьць пэўныя прапановы, якія адказваюць на чаканьні настаўнікаў”, - сказаў Дворчык. Адначасова ён заклікаў настаўнікаў прыпыніць страйк, каб выпускнікі сярэдніх школаў мелі магчымасьць здаць экзамены на атэстат сталасьці.
Старшыня Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж (Sławomir Broniarz) перад распачацьцем сустрэчы сказаў, што саюз мае новую прапанову, але не адмаўляецца ад патрабаваньня 30-працэнтнага павышэньня зарплаты ў гэтым годзе. „Размаўляць можам выключна пра тэрміны”, - сказаў Славамір Броняж.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт