Logo Polskiego Radia
Print

Парлямэнцкая камісія зоймецца справай фонду «Адкрыты дыялёг»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.04.2019 16:57
Камісія польскага Сэйма па справах Эўрапейскага Зьвязу падтрымае дзейнасьць міністэрства замежных спраў, накіраваную на высьвятленьне абставін працы фонду.
Сэйм Польшчы Сэйм Польшчы PAP/Paweł Supernak

Парлямэнцкая камісія зоймецца справай фонду «Адкрыты дыялёг»
Кіраўнік польскай няўрадавай арганізацыі «Фонд адкрыты дыялёг» Людміла Казлоўская летась у жніўні была дэпартаваная на радзіму ва Ўкраіну. Падставай для дэпартацыі й унясеньня Казлоўскай у сьпіс пэрсонаў нон грата Шэнгенскай зоны, сталі сумневы польскіх уладаў у празрыстасьці фінансаваньня фонду.
Людміла Казлоўская зьяўляецца ўраджэнкай Севастопалю. У 2014 годзе пасьля анэксіі Крыму кіраўніца польскага фонду атрымала расейскі пашпарт. Надоечы, з крыніцаў у малдаўскім парлямэнце стала вядома, што яе фонд імаверна займаўся адмываньнем грошаў для расейскіх спэцслужбаў.
Камісія польскага Сэйма па справах Эўрапейскага Зьвязу падтрымае дзейнасьць міністэрства замежных спраў, накіраваную на сьледзтва ў справе фонду. Пра гэта заявіла старшыня камісіі Ізабэла Клёц падчас прэс-канфэрэнцыі.
Дэпутат праінфармавала, што 25 красавіка адбылася яе сустрэча зь намесьнікам міністра замежных спраў Польшчы Шымонам Шынкоўскім вэл Сэнкам. Намесьнік міністра паведаміў, што паводле польскага МЗС, дзейнасьць фонду «Адкрыты дыялёг» мае гібрыдны характар.
Старшыня парлямэнцкай камісіі Ізабэла Клёц, заявіла што яна зьвернецца да сваіх нямецкіх і францускіх калегаў з просьбай патлумачыць знаходжаньне ў гэтых краінах апальнай кіраўніцы «Адкрытага дыялёгу».

Кіраўнік польскай няўрадавай арганізацыі «Фонд адкрыты дыялёг» Людміла Казлоўская летась у жніўні была дэпартаваная на радзіму ва Ўкраіну. Падставай для дэпартацыі й унясеньня Казлоўскай у сьпіс пэрсонаў нон грата Шэнгенскай зоны, сталі сумневы польскіх уладаў у празрыстасьці фінансаваньня фонду.

Людміла Казлоўская зьяўляецца ўраджэнкай Севастопалю. У 2014 годзе пасьля анэксіі Крыму кіраўніца польскага фонду атрымала расейскі пашпарт. Надоечы, з крыніцаў у малдаўскім парлямэнце стала вядома, што яе фонд імаверна займаўся адмываньнем грошаў для расейскіх спэцслужбаў.

Камісія польскага Сэйма па справах Эўрапейскага Зьвязу падтрымае дзейнасьць міністэрства замежных спраў, накіраваную на высьвятленьне абставін працы фонду. Пра гэта заявіла старшыня камісіі Ізабэла Клёц падчас прэс-канфэрэнцыі.

Дэпутат праінфармавала, што 25 красавіка адбылася яе сустрэча зь намесьнікам міністра замежных спраў Польшчы Шымонам Шынкоўскім вэл Сэнкам. Намесьнік міністра паведаміў, што паводле польскага МЗС, дзейнасьць фонду «Адкрыты дыялёг» мае гібрыдны характар.

Старшыня парлямэнцкай камісіі Ізабэла Клёц, заявіла што яна зьвернецца да сваіх нямецкіх і францускіх калегаў з просьбай патлумачыць знаходжаньне ў гэтых краінах апальнай кіраўніцы «Адкрытага дыялёгу».

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт