Logo Polskiego Radia
Print

Летувісы адбудуюць чыгуначную трасу ў Мажэйкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.06.2019 16:11
Адбудаваць, разабраную 10 гадоў таму трасу загадала Эўракамісія.
Photo: Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Летувісы адбудуюць чыгуначную трасу ў Мажэйкі
Адбудаваць, разабраную 10 гадоў таму трасу загадала Эўракамісія.
У Летуве пачынаецца адбудова, ліквідаванай 10 гадоў таму чыгуначнай трасы з гораду Мажэйкі ў латвійскі горад Рэнге. Ліквідацыя трасы ўскладніла функцыянаваньне НПЗ, які належыць польскаму канцэрну PKN Orlen.
Работы па адбудове трасы вядзе эстонская кампанія Vitras-S. Кіраўнік кампаніі Міхаіл Ліпкін пацьвердзіў, што адбудова адбываецца паводле пляну. Рэйкі ў Рэнге павінны быць пракладзеныя да канца году. Кошт інвэстыцыі складзе больш за 11 мільёнаў эўра.
У 2008 годзе Летувіская чыгунка вырашыла аб ліквідацыі трасы, якая вяла ў Латвію. У выніку нафтаперапрацоўчы завод у горадзе Мажэйкі быў прымушаны карыстацца даўжэйшай і менш прыбытковай трасай у порт у Клайпедзе.
У тым жа годзе канцэрн PKN Orlen падаў скаргу ў Эўрапейскую камісію, якая паклала Летувіскую чыгунку штрафам у памеры каля 28 мільёнаў эўра. Апрача таго за парушэньне заканадаўства аб канкурэнцыі Эўракамісія абавязала Летувіскую чыгунку адбудаваць трасу.
Orlen Lietuva зьяўляецца найбуйнейшым падаткаплатнікам у Летуве й найбуйнейшым летувіскім экспартэрам. НПЗ пастаўляе паліва на рынкі краін Балтыі, Ўкраіну й Польшчу.
аз

У Летуве пачынаецца адбудова, ліквідаванай 10 гадоў таму чыгуначнай трасы з гораду Мажэйкі ў латвійскі горад Рэнге. Ліквідацыя трасы ўскладніла функцыянаваньне НПЗ, які належыць польскаму канцэрну PKN Orlen.

Работы па адбудове трасы вядзе эстонская кампанія Vitras-S. Кіраўнік кампаніі Міхаіл Ліпкін пацьвердзіў, што адбудова адбываецца паводле пляну. Рэйкі ў Рэнге павінны быць пракладзеныя да канца году. Кошт інвэстыцыі складзе больш за 11 мільёнаў эўра.

У 2008 годзе Летувіская чыгунка вырашыла аб ліквідацыі трасы, якая вяла ў Латвію. У выніку нафтаперапрацоўчы завод у горадзе Мажэйкі быў прымушаны карыстацца даўжэйшай і менш прыбытковай трасай у порт у Клайпедзе.

У тым жа годзе канцэрн PKN Orlen падаў скаргу ў Эўрапейскую камісію, якая пакарала Летувіскую чыгунку штрафам у памеры каля 28 мільёнаў эўра. Апрача таго, за парушэньне заканадаўства аб канкурэнцыі Эўракамісія абавязала Летувіскую чыгунку адбудаваць трасу.

Orlen Lietuva зьяўляецца найбуйнейшым падаткаплатнікам у Летуве й найбуйнейшым летувіскім экспартэрам. НПЗ пастаўляе паліва на рынкі краін Балтыі, ва Ўкраіну й Польшчу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт