Logo Polskiego Radia
Print

Выстаўленыя першыя абвінавачваньні падазраваным у зьбіцьці MH 17

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.06.2019 15:02
17 ліпеня 2014 года самалёт Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдаму да Куала Лумпур, быў зьбіты ў небе над Усходняй Украінай.
PAP/EPA/ROBIN VAN LONKHUIJSEN

Выстаўленыя першыя абвінавачваньні падазраваным у забіцьці MH 17
Абвінавачваньні ў забойстве прад'яўленыя чатыром мужчынам. Ім інкрымінуецца зьбіцьцё боінга Малазыйскіх авіяліній у небе над Украінай у 2014 годзе. Суд над трыма расейцамі й адным украінцам распачнецца 9 сакавіка 2020 года ў галяндзкім горадзе Ньівэгейн.
Хутчэй за ўсё працэс будзе адбывацца без удзелу абвінавачаных. Галяндзкі суд выслаў у Маскву просьбу аб экстрадыцыі абвінавачаных, аднак судзьдзі не разьлічваюць атрымаць пазытыўны адказ. Раней Расейская Фэдэрацыі адмовілася ўдзельнічаць у сьледзтве. Адзін з абвінавачаных імаверна знаходзіцца на тэрыторыі Ўкраіны. 19 чэрвеня сем’і ахвяр злачынства даведаліся імёны ўсіх чацьвёра абвінавачаных.
17 ліпеня 2014 года самалёт Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдаму да Куала Лумпур быў зьбіты ў небе над Усходняй Украінай. Боінг пралятаў над тэрыторыя актыўных баявых дзеяньняў, загінула 298 чалавек – усе хто знаходзіўся на борце.

Абвінавачваньні ў забойстве прад'яўленыя чатыром мужчынам. Ім інкрымінуецца зьбіцьцё боінга Малазыйскіх авіяліній у небе над Украінай у 2014 годзе. Суд над трыма расейцамі й адным украінцам распачнецца 9 сакавіка 2020 года ў галяндзкім горадзе Ньівэгейн.

Хутчэй за ўсё працэс будзе адбывацца без удзелу абвінавачаных. Галяндзкі суд выслаў у Маскву просьбу аб экстрадыцыі абвінавачаных, аднак судзьдзі не разьлічваюць атрымаць пазытыўны адказ. Раней Расейская Фэдэрацыі адмовілася ўдзельнічаць у сьледзтве. Адзін з абвінавачаных імаверна знаходзіцца на тэрыторыі Ўкраіны. 19 чэрвеня сем’і ахвяр злачынства даведаліся імёны ўсіх чацьвёра абвінавачаных.

17 ліпеня 2014 года самалёт Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдаму да Куала Лумпур, быў зьбіты ў небе над Усходняй Украінай. Боінг пралятаў над тэрыторыя актыўных баявых дзеяньняў, загінула 298 чалавек – усе хто знаходзіўся на борце.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт