Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўнік Дуды падтрымліваў у Менску польскіх спартсмэнаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.06.2019 08:02
Адам Квяткоўскі наведаў Польскі алімпійскі цэнтар і сустрэўся зь мясцовымі палякамі.
Лукаш Яворскі й Артур Закшэўскі заваявалі золата ў сынхронных скачках на батуце.Лукаш Яворскі й Артур Закшэўскі заваявалі золата ў сынхронных скачках на батуце.PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Прадстаўнік Дуды падтрымліваў у Менску польскіх спартсмэнаў
Адам Квяткоўскі наведаў Польскі алімпійскі цэнтар і сустрэўся зь мясцовымі палякамі.
Прадстаўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Адам Квяткоўскі (Adam Kwiatkowski) падтрымліваў у Менску польскіх спартсмэнаў, якія ўдзельнічаюць у ІІ Эўрапейскіх гульнях. Міністар наведаў Польскі алімпійскі цэнтар і сустрэўся з прадстаўнікамі палякаў, якія пражываюць у беларускай сталіцы.
У інтэрвію польскаму радыё ён падкрэсьліў, што Эўрагульні - гэта вельмі важныя спаборніцтвы.
„Гэта ня толькі Эўрапейскія гульні, але й мерапрыемства, падчас якога можна выйграць алімпійскую кваліфікацыю. Тым часам Алімпіяда ўжо праз год”, - нагадаў міністар.
Увечары ў Беларускай дзяржаўнай філярмоніі Адам Квяткоўскі прыняў удзел у канцэрце, прысьвечаным 100-годзьдзю Польскага алімпійскага камітэта. Ганаровым патронам канцэрту быў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт