Парфянкова аштрафавалі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
04.04.2013 17:40
Першамайскі суд Менску 4 красавіка аштрафаваў палітвязьня Васіля Парфянкова на 800 тысяч рублёў за парушэньне ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду.
Улетку 2012-га Парфянкова асудзілі на 6 месяцаў арыштнага дому за парушэньне правілаў адбыцьця хатняга прафілактычнага нагляду. Гэты нагляд быў накладзены на Парфянкова за ўдзел у 2011 годзе ў акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі. Ён таксама быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 г. на 4 гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Аршанскай калёніі №8. Вызваліўся адтуль 13 жніўня 2011 года.
Радыё Свабода/эб