25 адсоткаў калодзежаў на вёсцы забруджаны 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        04.06.2013 17:48
                    
                                 
                
                
                    Перавышэньне ўтрыманьня нітратаў у вадзе грамадзкіх шахтавых калодзежаў у сельскай мясцовасьці Беларусі ў 2012 годзе было зафіксавана ў 23,6% узятых проб.
                
                
                
                
               
                
                         Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі паведаміла загадчыца аддзела камунальнай гігіены Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Міністэрства аховы здароўя Ірына Жаўняк.
Паводле яе слоў, «гэта даволі вялікі працэнт».  Асноўнай прычынай зьяўляецца сельскагаспадарчая дзейнасьць, унясеньне мінэральных угнаеньняў у глебу. «На жаль, эфэктыўных мэтадаў для зьніжэньня ўтрыманьня нітратаў няма. Галоўнай панацэяй зэяўляецца будаўніцтва цэнтралізаваных водаправодаў», — адзначыла Жаўняк.
Чыноўніца адзначыла, што калодзеж гэта інжынернае збудаваньне, якое патрабуе тэхнічнага догляду, ачышчэньня й дэзынфэкцыі. Каля калодзежаў нельга мыць адзеньне, машынуб- нагадала Жаўняк.
яс/nn.by