Logo Polskiego Radia
Print

Эўра перакрочыла мяжу 12 тысяч руб.

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.09.2013 18:13
З пачатку года даляр падаражэў на 5,37%, эўра - 5,91%, расейскі рубель патаньнеў на 1,95%.

Па выніках сёньняшніх таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра зьнізіўся на 20 рублёў (0,22%) да 9030 рублёў. Эўра падаражэла на 10 рублёў (0,08%) да 12010 рублёў, абнавіўшы тым самым у чарговы раз гадавы максымум. Курс расейскага рубля павялічыўся на 2 рублі (0,73%) да 276,5 рубля. У адносінах да кошыка валют рубель абясцэніўся на 0,2%.

З пачатку года даляр падаражэў на 5,37%, эўра - 5,91%, расейскі рубель патаньнеў на 1,95%. Кошык валют у адносінах да 31 сьнежня 2012 года падаражэў на 3,05%.

У Беларусі пры разьліках прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця й праекта закона аб бюджэце на 2014 год закладзены сярэдні курс 9,5 тыс. рублёў за 1 даляр. Аб гэтым заявіў учора віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пракаповіч.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт