Logo Polskiego Radia
Print

У гонар Барадуліна выдадуць капэрту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.04.2014 11:47
ТБМ прадставіла шэраг прапановаў па ўшанаваньні памяці народнага паэта.
svaboda.orgsvaboda.org

Грамадзкае аб’яднаньне „Таварыства беларускай мовы” зьвярнулася ў адміністрацыю прэзыдэнта з канкрэтнымі прапановамі па ўшанаваньні памяці народнага паэта Рыгора Барадуліна, які пайшоў з жыцьця 2 сакавіка. У наступным годзе яму б споўнілася 80 гадоў.

У прыватнасьці, ТБМ прапанавала ў гонар Барадуліна назваць вуліцы ў Менску і Ўшачах; усталяваць у Менску на доме, дзе жыў паэт, мэмарыяльную дошку; у 2015 годзе выдаць мастацкі канвэрт або паштоўку з выявай юбіляра.

ТБМ атрымала адказы зь Менгарвыканкаму й Міністэрства сувязі й інфарматызацыі.

У лісьце за подпісам намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Ігара Карпенкі паведамляецца, што „прапанова аб прысваеньні імя Рыгора Барадуліна вуліцы ў сталіцы накіраваная ў камісію па найменьні й перанайменьні праспэктаў, вуліц і плошчаў і будзе разгледжаная пасьля атрыманьня заяваў на прысваеньне найменьняў вуліцам Менску, якія праектуюцца”.

Што да мэмарыяльнай дошкі, „для падрыхтоўкі адпаведнага рашэньня неабходна ўзгадніць гэта зь Міністэрствам культуры й вызначыць крыніцы фінансаваньня. У адпаведнасьці з артыкулам 47 Бюджэтнага кодэксу Рэспублікі Беларусь за кошт бюджэту Менску не прадугледжана стварэньне мэмарыяльных дошак”.

У адказе Міністэрства сувязі й інфарматызацыі прапануецца ў 2015 годзе выдаць у сэрыі „Выдатныя асобы Беларусі” немаркіраваны канвэрт, прысьвечаны мастацкай дзейнасьці Рыгора Барадуліна”.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт