Logo Polskiego Radia
Print

Колькасьць стратных прадпрыемстваў вырасла ў 1,5 раза

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2014 11:26
Чысты прыбытак беларускіх прадпрыемстваў зьнізіўся на 37,4 %

Чысты прыбытак беларускіх прадпрыемстваў у студзені-лютым 2014 зьнізіўся на 37,4 % у параўнанні з студзенем-лютым 2013 году й склаў 4,8 трлн. рублёў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг вырасла на 5,1 % і склала 202,9 трлн. рублёў, сабекошт павялічыўся на 8 % да 165,6. рублёў. Прыбытак ад рэалізацыі ўпаў на 10,3 % да 11,9 трлн. рублёў.

Рэнтабельнасьць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг зьнізілася да 7,2 % з 8,9 % у студзені-лютым 2013 году, рэнтабельнасьць продажаў упала да 5,9% з 6,9 %.

Колькасьць стратных прадпрыемстваў вырасла ў 1,5 раза да 1543, сума іх чыстай страты павялічылася ў 2,1 раза й дасягнула 3,7 трлн. рублёў.

afn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт