Супрацоўнікі МНС патушылі пажар у адным з цэхаў „Камунаркі”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.08.2014 14:16
Пэрсанал фабрыкі не пацярпеў.
Супрацоўнікі МНС ліквідавалі ўзгараньне ў адным з цэхаў кандытарскай фабрыкі „Камунарка” ў Менску, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Пажар здарыўся днём 19 жніўня ў цэху па абсмажваньні арэхаў. Работнікі МНС, якія прыбылі на выклік, устанавілі, што ў аднапавярховым цагляным будынку цэха загарэліся адклады ў апараце для абсмажваньня „Конці-303” 1976 года выпуску. Плошча пажару склала чатыры квадратныя мэтры.
Праз 20 хвілін пасьля атрыманьня выкліку полымя было ліквідаванае. Пэрсанал фабрыкі не пацярпеў. Ратавальнікі ўстанаўліваюць прычыну ўзгараньня, разьглядаецца вэрсія аб парушэньні тэхналягічнага працэсу.
БелаПАН/nn.by/аз