Logo Polskiego Radia
Print

Пажар забіў жанчыну і яе дачок

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.04.2015 16:10
Трагедыя здарылася ў Воршы.
foto:flickr.pl

У Воршы ў выніку пажару загінулі маладая мама і дзьве дачкі. Учора каля 23.30 аршанскім выратавальнікам паступіла паведамленьне пра пажар у двухпакаёвай кватэры па вуліцы Магілёўская. Пры пажары загінулі маладая жанчына 1986 года нараджэння і дзве яе дачкі — 2008 і 2009 гадоў нараджэння. Агнём знішчана мэбля на кухні.

Прычына пажару высвятляецца.

Паводле Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт