Logo Polskiego Radia
Print

ЦВК абнавіў зьвесткі: Караткевіч дадаліся больш за паўтары тысячы галасоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.10.2015 16:08
Канчатковыя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія прайшлі 11 кастрычніка, агучаць у пятніцу.
photo: svaboda.org

А пакуль папярэднія вынікі працягваюць карэктавацца Цэнтрвыбаркамам. Як інфармуе БЕЛТА, паводле абноўленых дадзеных, у выбарах паўдзельнічала 87,21% (6 млн 112 тысяч 364 чалавекі). Раней называлася лічба 87,22%.

Паводле ЦВК, за Аляксандра Лукашэнку прагаласалі 83,47%, раней называлася лічба 83,49%. За Тацьцяну Караткевіч прагаласавалі 4,43%, спачатку ж аб'яўлялі пра 4,42%. Да яе выніку дадаліся больш за паўтары тысячы галасоў. На адну сотую працэнта паменшала колькасьць галасоў за Сяргея Гайдукевіча цяпер 3,31% галасоў.

Адзначаецца, што супраць усіх кандыдатаў у прэзыдэнты прагаласавалі 385 773 чалавекі. Раней называлася лічба больш за 390 тысяч. Несапраўднымі ЦВК прызнаў 48 756 бюлетэняў.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт