У Беларусі прапануюць штрафаваць за нелегальныя экскурсіі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.10.2015 17:00
Гаворка ідзе пра 100 базавых велічынь.
flickr.com
У Беларусі прапануецца штрафаваць на 100 базавых велічынь за правядзеньне нелегальных экскурсій. Размова аб гэтым ішла на круглым стале па турыстычнай тэматыцы ў Палаце прадстаўнікоў.
У прыватнасьці, старшыня Беларускага грамадзкага аб'яднаньня экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Мікалай Чырскі адзначыў: „Прапануем увесьці штрафныя санкцыі за правядзеньне экскурсій на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі - 100 базавых велічынь, як гэта робіцца ў іншых эўрапейскіх дзяржавах”.
belta.by/аз