Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі рубель усталяваў гістарычны мінімум

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.01.2016 15:29
Курс даляра склаў 20 132 руб.
401(K) 2012/flickr.com

Беларускі рубель у суботу па выніках валютных таргоў аслабеў да даляра й эўра, умацаваўся да расейскага рубля. У прыватнасьці, адносна даляра ЗША курс зьнізіўся на 1,34% і дасягнуў Br 20 132/$1, усталяваўшы, такім чынам, гістарычны мінімум.

Курс адносна эўра ўпаў на 1,72% і склаў Br 21 986/эўра, у адносінах да расейскага рубля – умацаваўся на 0,31% да Br 258,97/рас. рубель.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель на таргах у суботу аслабеў на 0,8%, кошт кошыка валют склала Br 3 623,35.

З пачатку 2016 дэвальвацыя беларускага рубля склала 7,8%.

korrespondent.net/telegraf.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт