Logo Polskiego Radia
Print

Статкевіча й Лябедзьку аштрафавалі на 10,5 млн

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.03.2016 15:39
Іх судзілі за ўдзел у мітынгу ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У судзе Цэнтральнага раёну Менска адбываецца разгляд адміністрацыйных справаў (у суме 17) супраць удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў, які праходзіў 28 лютага ў беларускай сталіцы, а таксама ранейшых акцый пратэсту. Пра гэта паведамляе Праваабрончы цэнтар «Вясна».

У прыватнасьці, на 10,5 млн рублёў аштрафаваныя Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька ды іншыя актывісты. Мікалай Аўтуховіч павінен заплаціць 4,2 млн рублёў штрафу. Частка паседжаньняў перанесеная, паколькі абвінавачаныя не зьявіліся на суд.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт