Савет экспартэраў будзе створаны пры МЗС Беларусі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.08.2016 15:07
Гэта прадугледжана Нацыянальнай праграмай падтрымкі й разьвіцьця экспарту на 2016-2020 гады.
Photo: Commercial use allowed/joan!ta/flickr.com
Савет экспартэраў будзе створаны пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі, паведамілі ў Дэпартамэнце зьнешнеэканамічнай дзейнасьці міністэрства. Гэта прадугледжана Нацыянальнай праграмай падтрымкі й разьвіцьця экспарту на 2016-2020 гады.
У склад савета ўвойдуць прадстаўнікі арганізацый-экспартэраў і аб'яднаньняў прадпрымальнікаў. У ходзе рэалізацыі праграмы таксама будзе праведзена рэвізія нацыянальнага заканадаўства ў галіне падтрымкі й разьвіцьця экспарту. „Плянуецца перагляд нарматыўных прававых актаў на прадмет іх адаптацыі да бягучых эканамічных умоў”, - дадалі ў дэпартамэнце.
Значную ўвагу плянуецца ўдзяліць павышэньню эфэктыўнасьці работы зьнешнеэканамічных і маркетынгавых службаў арганізацый-экспартэраў.
„У якасьці аднаго з важных інструмэнтаў будзе выкарыстоўвацца партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту www.export.by”, - падкрэсьлілі ў МЗС.
Беларускім экспартэрам таксама трэба будзе правесьці работу па мадэрнізацыі сваіх сайтаў і іх мультымэдыйных вэрсій з падрыхтоўкай камэрцыйных прапаноў, адаптаваных пад рэгіянальныя рынкі.
belta.by/аз