Logo Polskiego Radia
Print

У Жыткавіцкім раёне Гoмельскай вобласьці гараць тарфянікі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.09.2016 16:12
Сыноптыкі прагназуюць, што пры захаваньні сухога надворʼя можа ўсталявацца 5 кляс пажарнай небясьпекі.
pixabay.com

За мінулыя суткі ў прыродных экасыстэмах Беларусі ратавальнікі ліквідавалі восем тарфяных узгараньняў і восем пажараў травы і кустоўя.

Буйны пажар працягваюць тушыць у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Паведамленьне аб узгараньні паступіла вечарам 14 верасьня, 15 верасьня зранку плошча пажару паменшылася да 10 га, працы па тушэньні агню на тарфянішчы працягваюцца.

Сыноптыкі прагназуюць, што пры захаваньні сухога надворʼя ў Гомельскай вобласьці можа ўсталявацца 5 кляс пажарнай небясьпекі. Часьцей за ўсё ў такім выпадку ўводзіцца забарона на наведваньне лясоў.

tut.by/nn.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт