Logo Polskiego Radia
Print

Беларуска-ярданскія паліткансультацыі пройдуць 25 кастрычніка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.10.2016 14:01
З гэтай мэтай у Ярданію накіруецца віцэ-міністар замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў.
Photo: pixabay.com

Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў 25 кастрычніка наведае Ярданскае Хашыміцкае Каралеўства ў мэтах правядзеньня палітычных кансультацый паміж зьнешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі й Ярданіі. Аб гэтым сёньня на брыфінгу паведаміў журналістам начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык.

Парадкам дня кансультацый прадугледжана абмеркаваньне ўсяго кола пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама рэгіянальнай і глябальнай сытуацыі. Ярданскую дэлегацыю ўзначаліць генэральны сакратар Міністэрства замежных спраў Найс Зайдан.

Заплянаваны таксама сустрэчы кіраўніка беларускай дэлегацыі з генэральным сакратаром Міністэрства прамысловасьці, гандлю й забесьпячэньня Ярданіі (сустаршынёй міжурадавай беларуска-ярданскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве) Юсэфам аль-Шамалі й са старшынёй Гандлёвай палаты Амана Ісой Мурадам.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт