Павышаюцца мытныя пошліны на экспартаванае зь Беларусі паліва
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
27.10.2016 14:28
Апошні раз стаўкі вывазных пошлін мяняліся ў Беларусі 1 кастрычніка.
Robert Couse-Baker/flickr.com
Зь 1 лістапада Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за мяжу мытнай тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага саюзу. Адпаведнае рашэньне прыняў урад краіны.
Стаўка мытнай пошліны на сырую нафту павышаецца з 91,9 даляраў ЗША да 92,7 даляра за адну тону. Расьце таксама стаўка мыта на розныя віды бэнзіну – у сярэднім на палову даляра за адну тону.
Пошліна на лёгкія сярэднія дэстыляты складзе 37 даляраў ЗША за тону (была 36,7 дал.) такая ж пошліна ўстаноўлена на дызэльнае паліва, бэнзол, талуол, ксілол, розныя віды алею.
Апошні раз стаўкі вывазных пошлін мяняліся ў Беларусі 1 кастрычніка, і таксама былі павышаныя.
tut.by/нг