230 рублёў штрафу за бразу беларускай мовы заплаціць экс-міліцыянт
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.01.2017 14:49
Васіль Варушчанка пакінуў камэнтар у «ЎКантакце» наступнага зьместу: «Беларуская мова — гэта труп, што гніе, які ўжо даўно трэба закапаць глыбей!».
pixabay.com/Public Domain CC0
Суд пакараў экс-міліцыянта за абразу беларускай мовы максымальным штрафам
27 студзеня Навабеліцкі раённы суд Гомелю разгледеў адміністрацыйную справу супраць былога міліцыянта, супрацоўніка дэпартамэнту аховы МУС Васіля Варушчанкі за публічную абразу беларускай мовы.
Суд прызнаў віну Варушчанкі і аштрафаваў на 10 базавых велічыняў — 230 рублёў. Штраф па гэтым артыкуле максымальны.
Васіль Варушчанка пакінуў камэнтар у пабліку парталу «Сильные новости» ў сацыяльнай сетцы «ЎКантакце» наступнага зьместу: «Беларуская мова — гэта труп, што гніе, які ўжо даўно трэба закапаць глыбей!».
Пратакол у дачыненьні былога міліцыянта складзены паводле артыкулу 9.22 КаАП у адміністрацыі Навабеліцкага раёну на патрабаваньне Гомельскага гарвыканкаму.
Паспрыяў справе сваім зваротам у гарвыканкам Ігар Случак, гомельскі грамадзкі актывіст, ініцыятар кампаніі «Справаводзтва па-беларуску».
«Усе грамадзяне павінны вучыцца паважліва ставіцца да беларускай мовы — мовы тытульнай нацыі», — лічыць спадар Случак.
У судзе Васіль Варушчанка папрасіў прабачэньня ва ўсіх, каго абразіў.
«Мэты кагосьці абразіць ня меў. Напісаў проста так, бо не было чаго рабіць».
Яшчэ да пачатку суду Васіль Варушчанка ў прыватнай гутарцы з журналістамі прызнаў сваю віну, сказаў, што гатовы панесьці пакараньне.
svaboda.org/яс