Магчыма, у Вільні знайшлі магілу Кастуся Каліноўскага
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
06.02.2017 16:42
Не выключаецца, што на гары Гедыміна ляжаць удзельнікі паўстаньня 1863-1864 гадоў.
К. Каліноўскі. Эскіз да карціны. Міхась Філіповічcommons.wikimedia.org/By Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч/http://arkushy.narod.ru/kalinouski/images/art/filipowicz_eskiz.jpg, Public Domain
У Вільні археолягі, магчыма, знайшлі магілу Кастуся Каліноўскага, кіраўніка вызваленчага паўстаньня ў Беларусі і Літве ў 1863 -1864 гадоў, нацыянальнага героя Беларусі. Як піша Delfi, на гары Гедыміна адкапалі астанкі пяці чалавек. У іх зьвязаныя за сьпіной рукі, целы былі засыпаныя вапнай. Цалкам дасьледаваныя ўжо два пахаваньні.
Побач з астанкамі аднаго з пахаваных знайшлі сярэбраны медальён, выраблены ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя. Спэцыялісты сьцьвярджаюць, што гэтыя пахаваньні ўжо знаходзілі падчас Першай сусьветнай вайны. Не выключана, што на гары Гедыміна ляжаць удзельнікі паўстаньня 1863-1864 гадоў, пакараныя сьмерцю у Вільні на Лукішскай плошчы. Як вядома, там расейскія ўлады павесілі ці расстралялі 21 паўстанца, у тым ліку і лідараў вызвольнага паўстаньня Кастуся Каліноўскага і Сігізмунда Серакоўскага. 26-гадовы Каліноўскі быў пакараны сьмерцю на Лукішскай плошчы 22 сакавіка 1864 года.
euroradio.fm/яс