Logo Polskiego Radia
Print

Журналіста Яўгена Меркіса аштрафавалі на 40 базавых

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.04.2017 16:30
У гэтым жа судзе яго ўжо аштрафавалі на 30 базавых велічынь за анлайн-трансьляцыю з рагачоўскай акцыі пратэсту.
Яўген МеркісЯўген Меркісфота: Белсат

Суд Савецкага раёну Гомеля, у сераду, 19 красавіка аштрафаваў журналіста-фрылансера й аўтара «Новага Часу» на 40 базавых велічынь.

Паводле інфармацыі "Новага Часу", журналісту інкрымінавалі другую частку артыкула 22.9 КоАП РБ «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ". А менавіта, стрым з акцыі супраць дэкрэту № 3 у Пінску й інтэрвію з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ігарам Марзалюком у Магілёве на тамтэйшай акцыі пратэсту.

«Безумоўна я буду абскарджваць гэтае несправядлівае рашэньне суду. Сваёй віны я не прызнаю, паколькі права на збор і распаўсюд інфармацыі нам гарантуе 34 артыкул канстытуцыі», - сказаў Яўген Меркіс.

Нагадаем, што ў гэтым жа судзе Яўгена ўжо аштрафавалі на 30 базавых велічынь за анлайн-трансьляцыю з рагачоўскай акцыі пратэсту.

вясна/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт