Logo Polskiego Radia
Print

Навукоўцамі выяўлены шабля князя Рыбанькі і фрагмэнт пояса Пане Каханку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.07.2017 11:40
Сэнсацыяй завяршылася работа беларуска-летувіскай камісіі ў нясьвіскім касьцёле Божага Цела.
Касьцёл Божага цела ў НясьвіжыКасьцёл Божага цела ў Нясьвіжыphoto: Юры Цімафееў

Сэнсацыяй завяршылася работа беларуска-летувіскай камісіі ў нясьвіскім касьцёле Божага Цела. Навукоўцамі выяўлены шабля князя Рыбанькі і фрагмэнт пояса Пане Каханку. Артэфакты Радзівілаў перадалі ў Нацыянальны музэй-запаведнік, паведамляецца ў сюжэце канала АНТ. Да гэтага часу ў Нясьвіжы аб знаходжаньні Рыбанькі і Пане Каханку нагадвала толькі рухомая маёмасьць.
Шаблі забіралі з сабой на той сьвет. У саркафагу былі знойдзеныя фрагмэнты сталёвай шаблі з ручкай са слановай косьці і знак Ордэна Белага арла (вышэйшай узнагароды Рэчы Паспалітай).
Экспэрты беларуска-летувіскай камісіі таксама выявілі фрагмэнт адліванага паса князя па мянушцы Пане Каханку. Па словах Вольгі Ціхінскай, начальніка рэстаўрацыйнага аддзела Нацыянальнага музэя-запаведніка «Нясьвіж», «стан гэтага фрагмэнта выдатны. Забруджваньня, вядома, часткова сыдуць. Ну, гэта сьляды гісторыі».
Па словах дырэктара Нацыянальнага музэя-запаведніка »Нясьвіж« Сяргея Клімава, «на сёньняшні момант крыпта знаходзіцца ў проста жахлівым стане. І тое, што мы рабілі, гэта можна расцэньваць проста як праграму выратавальнай архэалёгіі». Калі крыпту адновяць, большасьць помнікаў пахавальнай культуры вернуць пад скляпеньні касьцёла Божага Цела. Сам храм цяпер у працэсе «рэнэсансу».

Навукоўцамі выяўлены шабля князя Рыбанькі і фрагмэнт пояса Пане Каханку. Артэфакты Радзівілаў перадалі ў Нацыянальны музэй-запаведнік, паведамляецца ў сюжэце канала АНТ. Да гэтага часу ў Нясьвіжы аб знаходжаньні Рыбанькі і Пане Каханку нагадвала толькі рухомая маёмасьць.

Шаблі забіралі з сабой на той сьвет. У саркафагу былі знойдзеныя фрагмэнты сталёвай шаблі з ручкай са слановай косьці і знак Ордэна Белага арла (вышэйшай узнагароды Рэчы Паспалітай).

Экспэрты беларуска-летувіскай камісіі таксама выявілі фрагмэнт адліванага паса князя па мянушцы Пане Каханку. Па словах Вольгі Ціхінскай, начальніка рэстаўрацыйнага аддзела Нацыянальнага музэя-запаведніка «Нясьвіж», «стан гэтага фрагмэнта выдатны. Забруджваньня, вядома, часткова сыдуць. Ну, гэта сьляды гісторыі».

Па словах дырэктара Нацыянальнага музэя-запаведніка »Нясьвіж« Сяргея Клімава, «на сёньняшні момант крыпта знаходзіцца ў проста жахлівым стане. І тое, што мы рабілі, гэта можна расцэньваць проста як праграму выратавальнай архэалёгіі». Калі крыпту адновяць, большасьць помнікаў пахавальнай культуры вернуць пад скляпеньні касьцёла Божага Цела. Сам храм цяпер у працэсе «рэнэсансу».

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт