Logo Polskiego Radia
Print

Менская ДАІ патраціць $500 тысяч на новыя матацыклы BMW

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.07.2017 11:03
Асобны радок у тэндары - спэцадзеньне для патрульных матацыклістаў: на 28 дажджавікоў МУС патраціць больш за $6 тыс.
ДАІ на вуліцы МенскаДАІ на вуліцы Менскафота: sb.by

Менская ДАІ патраціць $500 тысяч на новыя матацыклы BMW
ДАІ Менска патраціць $500 тысяч на стварэньне новага матацыклетнага падразьдзяленьня. Яно будзе забясьпечваць ахову парадка на гарадзкіх вуліцах, паведамляе сайт Менгарвыканкама са спасылкай на начальніка сталічнай ДАІ Вадзіма Гаркуна.
Паводле яго слоў, цяпер у распараджэньні гарадзкой ДАІ ёсьць тры службовых матацыкла. Яшчэ некалькі матацыклаў ёсьць у раённых аддзелах Менска. «У бліжэйшы час для патрэб сталічнай Дзяржаўтаінспэкцыі будуць набытыя матацыклы маркі BMW. З дапамогай гэтай тэхнікі нашым супрацоўнікам будзе лягчэй затрымліваць тых матацыклістаў, якія груба й цынічна ігнаруюць патрабаваньні бясьпекі ў горадзе пры эксплюатацыі гэтага хуткаснага транспарту», – адзначае Вадзім Гаркун.
Менская ДАІ зьбіраецца закупіць для новага падразьдзяленьня 28 нямецкіх матацыклаў. Адпаведная дамова заключаная была яшчэ 29 траўня 2017 года, пастаўшчыком выступіць ТАА «Белатра». Агульная сума закупкі складае 960988 рублёў. Па курсе на 29 траўня гэта больш за $500 тысяч, а менавіта $516715.
Асобным радком у тэндары прапісанае спэцадзеньне для патрульных матацыклістаў. На 28 дажджавікоў МУС патраціць 12152 рублёў (больш за $6 тысяч). Іх МУС таксама набудзе ў ТАА «Белатра».

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт