Logo Polskiego Radia
Print

Трон і пахавальную маску Тутанхамона пакажуць у Менску

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 05.09.2017 18:14
Выстава «Скарбы Старажытнага Эгіпту» адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музэі ў бліжэйшую суботу.
Будынак Нацыянальнага мастацкага музэю БеларусіБудынак Нацыянальнага мастацкага музэю БеларусіФота: artmuseum.by

Трон і пахавальную маску Тутанхамона пакажуць у Менску. Выстава «Скарбы Старажытнага Эгіпту» адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музэі ў бліжэйшую суботу.

Жыхарам і гасьцям беларускай сталіцы прадставяць некалькі сотняў экспанатаў. Усе гэтыя рэчы зьбірала міжнародная каманда эгіптолягаў. У калекцыю трапілі арыгінальныя артэфакты, якім больш за 2 тысячы гадоў, а таксама копіі саркафагаў, прадметаў побыту, статуяў, упрыгожаньняў ды ня толькі.

Выстава будзе займаць 4 залі на першым паверсе музэю. Пазнаёміцца зь ёй можна будзе да 10 сьнежня. Экспазыцыя падзеленая на некалькі зонаў, кожная зь якіх прысьвечаная пэўнаму пэрыяду гісторыі Старажытнага Эгіпту.

interfax.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт