Logo Polskiego Radia
Print

У Глыбокім увялі камэнданцкую гадзіну з-за вучэньняў «Захад-2017»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.09.2017 11:36
Камэнданцкая гадзіна будзе дзейнічаць кожны дзень з 22.00 да 6.00 да 20 верасьня.
здымак з Твітэра Міністэрства абароны РБ

У Глыбокім увялі камэнданцкую гадзіну з-за вучэньняў «Захад-2017»
У сувязі з правядзеньнем на тэрыторыі Глыбоцкага раёна вучэньняў па тэрытарыяльнай абароне ў рамках сумесных стратэгічных вучэньняў Узброеных Сіл Беларусі і Расеі «Захад-2017» у горадзе Глыбокае ўводзіцца камэнданцкая гадзіна, паведамілі на сайце Глыбоцкага райвыканкама.
Камэнданцкая гадзіна будзе дзейнічаць з 14 па 20 верасьня з 22.00 да 6.00.
«Падчас камэнданцкай гадзіны жыхарам забараняецца знаходзіцца (без неабходнасьці) па-за жыльлём, перамяшчацца паміж населенымі пунктамі без дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць асобу», – сказана ў паведамленьні са спасылкай на закон Беларусі «Аб ваенным становішчы».
За парушэньне заканадаўства аб надзвычайным ці ваенным становішчы прадугледжаны штраф. Санкцыя артыкула 23.59 КаАП прадугледжвае штраф ад дзесяці да сарака базавых велічынь (ад 230 да 920 рублёў) або адміністрацыйны арышт, а юрыдычнай асобе – да пяцісот базавых велічынь (11 500 рублёў).
Івацэвіцкі і Барысаўскі райвыканкамы выпусьцілі папярэджаньні пра забарону знаходжаньня грамадзянскіх асоб на палігонах «Даманава» і «Барысаўскі». Мясцовыя ўлады нагадалі, што там забаронена зьбіраць аскепкі бомбаў, снарадаў, ракет і ўзрывальнікаў, мэталічны лом, чапаць не разарваныя боепрыпасы. Пад забаронай на ўсёй тэрыторыі палігона пакос травы, выпас жывёлы, збор ягад і грыбоў, лоўля рыбы, высечка лесу, паляваньне на жывёл і птушак.
Парушальнікам устаноўленых межаў пагражае адміністрацыйнае пакараньне па арт. 23.14. КаАП. За парушэньне прадугледжаны штраф у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь (ад 230 да 690 рублёў) або адміністрацыйны арышт.
Вучэньні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі і Расеі будуць доўжыцца па 20 верасьня. Усяго ў вучэньнях прымуць удзел да 12 700 вайскоўцаў, зь іх каля 10 тысяч – на беларускай тэрыторыі. Каля 3000 з іх – з Расеі. Плянуецца задзейнічаць у манэўрах 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку 140 танкаў, да 150 адзінак артылерыі, больш за 40 самалётаў і верталётаў.

У сувязі з правядзеньнем на тэрыторыі Глыбоцкага раёна вучэньняў па тэрытарыяльнай абароне ў рамках сумесных стратэгічных вучэньняў Узброеных Сіл Беларусі і Расеі «Захад-2017» у горадзе Глыбокае ўводзіцца камэнданцкая гадзіна, паведамілі на сайце Глыбоцкага райвыканкама.

Камэнданцкая гадзіна будзе дзейнічаць да 20 верасьня, клжны дзень з 22.00 да 6.00.

«Падчас камэнданцкай гадзіны жыхарам забараняецца знаходзіцца (без неабходнасьці) па-за жыльлём, перамяшчацца паміж населенымі пунктамі без дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць асобу», – сказана ў паведамленьні са спасылкай на закон Беларусі «Аб ваенным становішчы».

За парушэньне заканадаўства аб надзвычайным ці ваенным становішчы прадугледжаны штраф. Санкцыя артыкула 23.59 КаАП прадугледжвае штраф ад дзесяці да сарака базавых велічынь (ад 230 да 920 рублёў) або адміністрацыйны арышт, а юрыдычнай асобе – да пяцісот базавых велічынь (11 500 рублёў).

Івацэвіцкі і Барысаўскі райвыканкамы выпусьцілі папярэджаньні пра забарону знаходжаньня грамадзянскіх асоб на палігонах «Даманава» і «Барысаўскі». Мясцовыя ўлады нагадалі, што там забаронена зьбіраць аскепкі бомбаў, снарадаў, ракет і ўзрывальнікаў, мэталічны лом, чапаць не разарваныя боепрыпасы. Пад забаронай на ўсёй тэрыторыі палігона пакос травы, выпас жывёлы, збор ягад і грыбоў, лоўля рыбы, высечка лесу, паляваньне на жывёл і птушак.

Парушальнікам устаноўленых межаў пагражае адміністрацыйнае пакараньне па арт. 23.14. КаАП. За парушэньне прадугледжаны штраф у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь (ад 230 да 690 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

Вучэньні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі і Расеі будуць доўжыцца па 20 верасьня. Усяго ў вучэньнях прымуць удзел да 12 700 вайскоўцаў, зь іх каля 10 тысяч – на беларускай тэрыторыі. Каля 3000 з іх – з Расеі. Плянуецца задзейнічаць у манэўрах 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку 140 танкаў, да 150 адзінак артылерыі, больш за 40 самалётаў і верталётаў.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт