Logo Polskiego Radia
Print

Ацяпленьне ў кватэрах Менска ўключаць толькі на наступным тыдні

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.10.2017 15:41
У аўторак у Менску пачалі даваць цяпло ў дзіцячыя сады, школы й бальніцы.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Мінску ацяпленьне ў жылым сэктары пачнуць уключаць у пачатку наступнага тыдня. Пра гэта паведаміў сёньня начальнік Менскага гарадзкога ўпраўленьня па наглядзе за рацыянальным выкарыстаньнем паліўна-энэргетычных рэсурсаў Ігар Тур на пасяджэньні рабочай групы па пытаньнях утрыманьня й добраўпарадкаваньня тэрыторыі сталіцы.

«Паводле існуючых правілаў падрыхтоўкі да асеньне-зімовага пэрыяду, падача ацяпленьня ў жыльлёвы фонд пачынаецца пры ўмове, калі сярэдняя тэмпэратура вонкавага паветра на працягу пяці дзён не перавышае 8 градусаў. Мяркуецца, што ўжо з панядзелка-аўторка пачнецца ацяпленьне жылога сэктара сталіцы», – сказаў Тур.

Ён растлумачыў, што ў мэтах правільнага ўключэньня сыстэм, недапушчэньня гідраўдараў і зрыву цыркуляцыі цепланосьбіта неабходна падключаць ацяпленьне плянамерна, з паступовай напрацоўкай сеткавай вады. Поўнае ўключэньне ацяпленьня ў жылфондзе Менска адбываецца на працягу пяці дзён. Падключэньне таго ці іншага дому залежыць у тым ліку ад яго аддаленасьці ад цеплакрыніц.

У аўторак у Менску пачалі даваць цяпло ў дзіцячыя сады, школы й бальніцы.

белта/наша ніва/вс



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт